|
Чаму раптоўна спынілі выставу? |
|
|
|
30.06.2007 г. |
|
29 чэрвеня напрыканцы працоўнага дня актывісту партыі БНФ Зміцеру Вінаградаву патэлефанавала дырэктарка Мядзельскага музея Народнай Славы спадарыня Ала Клемяціч і паведаміла, што яны, супрацоўнікі музея, знялі экспазіцыю выставы Алеся Цыркунова “Водбліскі знічак краёвых” і прыязжайце, забірайце карціны. Чаму? А таму, што і так "выстава доўга вісіць, іншыя толькі па 10 дзён; трэба іншую выставу ладзіць."
Мастак Алесь Цыркуноў вельмі незадаволены такімі “выбрыкамі” мядзельскіх музейшчыкаў. Бо трэба ж было папярэдзіць аўтара. Алесь Цыркуноў сваімі рукамі цягам 2-х дзён ствараў экспазіцыю. Ён жа павінен быў яе і разабраць, каб не пашкодзіць творы.
А.Цыркуноў мяркуе, што адна з прычын закрыцця – наведванне выставы дэмакратычнымі актывістамі Менскай вобласці 23 чэрвеня. Дарэчы, падчас гэтай экскурсіі, А. Цыркуноў прадэманстраваў дудку, якую змайстраваў у Чэхах вядомы беларускі народны музыка У.Пузыня.
І наогул, у Мядзельскім музеі даўно ўжо гаспадарыць невядома хто і што. Выставу не маглі зладзіць амаль год. Потым экспазіцыю ўдалося зрабіць, але адкрыццё не дазвалялі рабіць два тыдні. І пайшло і паехала…
Тым часам, у раённай газеце “Нарачанская зара” так і не паспеў з’явіцца рэпартаж аб адкрыцці выставы. Кажуць, чакае сваёй чаргі.
Количество комментариев (1) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 11.10.2007 г. )
|