|
Выпіце валяр'янкі і спіце спакойна! :) |
|
|
|
08.02.2007 г. |
Паважаныя наведвальнікі Першага партала Нарачанскай зямлі! Звяртаемся да Вас, а ў першую чаргу да жыхароў Мядзела, вучняў і настаўнікаў СШ №2. Мы пазіцынуем наш рэсурс як уседаступную крыніцу навінаў пра жыццё Мядзельшчыны, яе гісторыю і г.д. www.Narach.org - месца, дзе кожны можа выказаць сваё меркаванне па любых падзеях з жыцця рэгіёна, жыцця яе жыхароў. Мы прымаем да публікацыі любыя адэкватныя меркаванні, звесткі, нават калі наша пазіцыя не супадае з пазіцыяй аўтараў. Мы вольны сродак інфармацыі, над намі зверху няма цэнзуры, як гэта адбываецца з "народнай" газетай "Нарачанская зара".
Нядаўна на www.Narach.org быў апублікаваны маленечкі артыкул - меркавання аднаго з вучняў узгаданай школы пра паводзіны настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. У тым артыкуле няма хоць-кольвек якой абразы ў адносінах да асобы настаўніцы. То проста прыватнае, суб'ектыўнае меркаванне аднаго чалавека. Калі хтосьці не згодны з меркаваннем аўтара - калі ласка, падайце сваё бачанне сітуацыі. Мы абавязкова яго апублікуем! (пішыце на
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
) ... Забудзьцеся пра "предрассудки советских людей". У сучасным свеце актуальны свабодныя, адкрытыя сродкі інфармацыі. Спадзяемся, www.Narach.org з'яўляецца такім. Зрэшты, партал Нарачанскага краю - гэта праца не аднаго-двух людзей, то вынік дзейнасці ўсіх жыхароў, дзяцей Мядзельшчыны. Спадзяемся на Ваша паразуменне!
Меркаванняў (2) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
|