За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow У Мядзеле будуць выхоўваць дзяцей на аснове праваслаўя
У Мядзеле будуць выхоўваць дзяцей на аснове праваслаўя Версія для друку Адправіць на E-mail
19.10.2007 г.
Цэнтр духоўна-маральнага развіцця “Гармонія” адкрыўся 17 кастрычніка ў Мядзеле. Па словах спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Святланы Кундры, гэта сумесны праект аддзела адукацыі і Праваслаўнай царквы.
Мэта стварэння цэнтра – духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый. Усе жадаючыя могуць удзельнічаць у ім у мерапрыемствах, прысвечаных юбілейным датам беларускіх асветнікаў, праваслаўных святах, працоўных дэсантах, паходах, паездках па святых месцах.
У цэнтры будзе дзейнічаць бібліятэка, пункт сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі і тэлефон даверу. Благачынны Мядзельскай акругі айцец Ігар Шалуха, які адрэстаўраваў для цэнтра стары будынак на вуліцы Шаранговіча, збіраецца за свае грошы арганізаваць у ім спартыўную секцыю па барацьбе і самаабароне.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 19.10.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
У Мядзеле будуць выхоўваць дзяцей н...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6116597





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map