За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Выпіце валяр'янкі і спіце спакойна! :)
Выпіце валяр'янкі і спіце спакойна! :) Печать E-mail
08.02.2007 г.
Паважаныя наведвальнікі Першага партала Нарачанскай зямлі!
Звяртаемся да Вас, а ў першую чаргу да жыхароў Мядзела, вучняў і настаўнікаў СШ №2.
Мы пазіцынуем наш рэсурс як уседаступную крыніцу навінаў пра жыццё Мядзельшчыны, яе гісторыю і г.д.
www.Narach.org - месца, дзе кожны можа выказаць сваё меркаванне па любых падзеях з жыцця рэгіёна, жыцця яе жыхароў.
Мы прымаем да публікацыі любыя адэкватныя меркаванні, звесткі, нават калі наша пазіцыя не супадае з пазіцыяй аўтараў.
Мы вольны сродак інфармацыі, над намі зверху няма цэнзуры, як гэта адбываецца з "народнай" газетай "Нарачанская зара".
Нядаўна на www.Narach.org быў апублікаваны маленечкі артыкул - меркавання аднаго з вучняў узгаданай школы пра паводзіны настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. У тым артыкуле няма хоць-кольвек якой абразы ў адносінах да асобы настаўніцы. То проста прыватнае, суб'ектыўнае меркаванне аднаго чалавека. Калі хтосьці не згодны з меркаваннем аўтара - калі ласка, падайце сваё бачанне сітуацыі. Мы абавязкова яго апублікуем! (пішыце на Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script )
...
Забудзьцеся пра "предрассудки советских людей". У сучасным свеце актуальны свабодныя, адкрытыя сродкі інфармацыі. Спадзяемся, www.Narach.org з'яўляецца такім. Зрэшты, партал Нарачанскага краю - гэта праца не аднаго-двух людзей, то вынік дзейнасці ўсіх жыхароў, дзяцей Мядзельшчыны.
Спадзяемся на Ваша паразуменне!
Рэдакцыя www.Narach.org

Количество комментариев (2) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 14.03.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Цяпер я разумею над кім ёсць добрая улада(WWW.NARACH.ORG), а над кім усеагульная...

Написал Навум,
Дата 02/10/2007 Время 14:52

І што вы гэтым хацелі сказаць, паважаны Навум? :D

Написал Адміністратар,
Дата 02/10/2007 Время 15:20
Выпіце валяр'янкі і спіце спакойна!... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6111157





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map