За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow 25 сакавіка - Дзень незалежнасці Беларусі
25 сакавіка - Дзень незалежнасці Беларусі Печать E-mail
27.02.2007 г.
25.svaboda.info - сайт сёлетняй акцыі 25 сакавіка ў Мінску
Вясна - час абуджэння прыроды, час калі ўсё наўкол прачынаецца ад зімовага сну. Таму, відаць нездарма, шмат якія найбольш важныя, знакавыя падзеі ў жыцці цэлых народаў адбываюцца менавіта вясной. Першы месяц вясны, сакавік, для нас беларусай - гэта месяц, у які Беларусь заявіла пра сябе на ўвесь свет: менавіта 25 сакавіка 1918 года ўпершыню ў гісторыі Беларусь так гучна заявіла пра сваю прагу да незалежнасці. 25 сакавіка 1918 года Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У кагосьці гэтая дата выклікае нараканні і смех, але з вышыні гісторыі бачна, што калі б не было 25 сакавіка, то не было б і БССР, і сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гэтая дата мусіць стаць сапраўды днём беларускага адзінства, бо сутнасць гэтага дня простая і зразумелая кожнаму беларусу: Беларусь вартая незалежнасці і самастойнасці.
Тут змешчаны адзін з абразкоў успамінаў Вінцэнта Жука-Грышкевіча (старшыня БНР у 1970 – 1982 гг.) сьвяткаваньня 25-га Сакавіка - Дня абвяшчэння незалежнай Беларусі.
Гэта было ў Будславе Вялейскага павету, у Беларускай Гімназіі, якую заснавала беларуская мясцовая інтэлігенцыя й сялянства ўласнымі высілкамі пасьля выбуху расейскай рэвалюцыі. Цяга да навукі ў людзей была так вялікая, што існуючыя там толькі чатыры клясы зьмясьцілі бальш за 300 дзяцей. Гімназія працавала нармальна й пад нямецкай акупацыяй у 1918 г. Немцы цікавіліся толькі, каб была добра пастаўлена нямецкая мова й каб ня было бальшавікоў сярод вучыцялёў. Я быў прыняты ў 4-ю клясу, але пакуль набраўся кантынгэнт, сядзеў у трэцяй.
Дзесь у канцы сакавіка дайшла вестка з Менску аб абвешчаньні незалежнасьці Беларусі й да Будслава. Аднаго дня, памятаю, наш дырэктар Васілевіч, узварушаны й вясёлы хадзіў па ўсіх клясах і дзяліўся з вучнямі гэтай радаснай навіной. «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесьціла незалежнасьць Беларусі, наш край будзе вольным і незалежным, як калісь даўней. Будзе мець свой урад, сваё войска, сваіх ураднікаў, свой скарб і свае школы. Цяпер беларусы самі будуць гаспадарамі ў сваей зямлі і ня будзе ўжо нас трывожыць і страшыць чужое войска й паліцыя» - тлумачыў ён. Вучні слухалі гэтыя словы з вялікім зацікаўленьнем і ўвагай, хоць многія яшчэ й не разумелі ўсей важнасьці гэтай гістарычнай падзеі ў жыцьці Беларусі. «Абвешчаньне незалежнасьці Беларусі ёсьць вялікім нацыянальным сьвятам для ўсяго беларускага народу», - казаў ён далей, - «і наша гімназія мусіць адсьвяткаваць гэта сьвята дастойна й урачыста. Сьвяткаваньне адбудзецца ў наступную нядзелю а шостай гадзіне вечара. Хорам і дэклямацыямі займуцца настаўнікі Папковіч і Ігнатава, яны-ж прыгатуюць усю праграму. А вы, дзеткі, скажыце сваім бацьком аб радаснай навіне й запрасіце іх на сьвяткаваньне разам з іх сябрамі й знаёмымі».
Праз цэлы тыдзень гімназія была ў узбуджаным сьвяточным настроі. Пасьля лекцыяў адбываліся сьпеўкі й рэпэтыцыі дэкляматараў. Хадзілі ў лес па ялінкі й дзеразу, каб прыбраць зеленьню залю. На лекцыях рысункаў рысавалі Пагоню й бел-чырвона-белы сьцяг. Настаўнік рысаваньня, сьв. пам. Мікола Шыла сказаў, што найлепшыя рысункі будуць павешаны ў залі ў дзень сьвяткаваньня. Гэта паддавала імпэту й стараньня ў працы. Сьцяжкі выходзілі няблага, але з Пагоняй было горш. Мой сусед Кіслы так праняўся нацыянальнымі колерамі, што ягоны конь у Пагоні вышаў бел-чырвона-белым. З гэтай прычыны ўся кляса падняла рогат і празвала Кіслага патрыётам. Пры конкурсе настаўнік амаль усе сьцяжкі прызнаў годнымі й яны пазьней павісьлі на шнурку ў залі. Пагоні-ж былі збракаваны ўсе. Настаўнік сказаў, каб кожны сабе пакінуў яе на памятку, а для залі намаляваў сам вялікую прыгожую Пагоню.
Нарэшце прыйшоў доўгачаканы дзень сьвяткаваньня. Людзей сабралася столькі многа, што яны запоўнілі залю, сумежныя клясы й нават сенцы. Прыйшлі яны з мястэчка й з суседніх і далейшых вёсак. Урачыстасьць адчыніў дырэктар палкай, хоць і доўгай прамовай. Ён прывітаў усіх прысутных з вялікай навіной абвешчаньня незалежнасьці Беларусі й вытлумачыў, якое значэньне мае гэты векапомны акт. Пазьней ён прачытаў цэлую лекцыю з гісторыі Беларусі, насьвятляючы найважнейшыя мамэнты: Полацкі пэрыяд і Вялікае Княства Літоўскае, зьвяртаючы асаблівую ўвагу на ролю беларускае мовы й культуры ў апошнім. Гэты вялізарны натоўп людзей у замёрлай цішыні ўспрыймаў як нешта сьвятое першы раз пачутыя словы са сваей гісторыі. Патрыятычны настрой узрастаў. Заканчэньне прамовы дырэктара зьмяніў магутны, як вулькан, кліч народу: «Хай жыве Незалежная Беларусь».
Далей прамаўлялі прадстаўнікі ад Гімназіяльнага Камітэту бацькоў і ад воласьці, а таксама сьв. пам. інжынер архітэкт Дубяйкоўскі з Вільні, які кіраваў будаваньнем дому для гімназіі. Якісь дзядзька з Камарова ці Алешак пачаў прамаўляць, але ня мог скончыць, узварушаньне душыла словы яму ў горле. Ён патрапіў толькі закончыць словамі: «Хай жыве Незалежная Беларусь!», якія, падхопленыя народам, зноў паліліся магутнай хваляй па гімназіяльным будынку й пляцы.
Пасьля кароткай пярэрвы пачаўся канцэртны адзьдзел. Палілася стройная харавая мэлёдыя беларускай песьні, што дагэтуль, бяз ніякага дырыжорства, блудзіла самапасам па палетках. І песьня, нібы атрымаўшая адукацыю, гучэла прыгажэй, як у звычайных жаночых сьпевах. «Бач, як стройна паюць», - падміргівалі адна другой жанчыны, - «а здаецца тыя самыя песьні, што й мы сьпяваем; відзіш што значыць навука». Песьні чаргаваліся з дэклямацыямі. Найбольш спадабаліся дэклямацыі Зімношышкі «Бор» Купалы і «За свабоду сваю» Купалы, прадэклямаваны найменшым з прысутных - вучнем В. Са сцэны яго зьнясьлі на руках. Нельга было зразумець ці ён плакаў, ці сьмяяўся. Супакоіўся тады толькі, як уткнуўся ў падол роднай маткі.
Урачысты, паважны настрой сьвяткаваньня апрануў вопратку весялосьці, калі вучнёўскія пары завіхрылі ў Лявонісе. У танцы прыймала ўдзел уся сялянская грамада, бо, па будслаўскаму звычаю, жанчыны й мужчыны прыплёскавалі ў ладкі ў такт музыкі, а некаторыя прытупавалі нагамі. Так весялілася ўся грамада, народ спраўляў сваё нацыянальнае сьвята. Ён здаваў сабе справу з важнасьці падзеі ў сваёй гісторыі. Тут ня было нічога штучнага. Панавала атмасфэра шчырай, натуральнай радасьці й задаваленьня.
А як пачалі разыходзіцца толькі й гутаркі было аб тым, як пачнецца разбудоўвацца жыцьцё ў новай, вольнай Беларусі, якой зямлёй будзе карыстацца той, што сам на ёй працуе. Моладзь парушала вайсковыя тэмы, выказвала гатовасьць пайсьці пад родныя сьцягі, як толькі паклічуць. Ведала добра, што першай і неабходнай справай было замацаваньне незалежнасьці маладой Беларускай Народнай Рэспублікі.
А было іх - стройных, як дубы - толькі ў самым мястэчку некалькі дзясяткаў, моцных духам, сьвядомых нацыянальна. Не адзін добры горад мог пазайзросьціць у гэтым малому Будславу. Адны з іх паварочаліся з войска, пабыўшы і ў беларускіх гурткох, другія павырасталі за час вайны. Дзякуючы ім, мястэчка, апрача гімназіі, мела клюб і бібліятэку, тэатр з вялікай заляй, што пакінуў штаб расейскай арміі, хор і струнную аркестру. Ня было нядзелі, каб не адбылося якое прадстаўленьне ці канцэрт. Руньню зелянела беларуская культура, пашыраючыся па суседніх вёсках. І ня было ані сварак, ані непаразуменьняў. Работа йшла ў атмасфэры задаваленьня й згоды пад уплывам цягі да веды й мастацтва. Маладое й здаровае беларускае жыцьцё станавілася на ўласныя ногі, абяцаючы ўзрасьці да сілы волата.
Бязлітасны лёс, аднак, зноў пачаў баразьніць узыходзячую беларускую рунь. Ворагі з Усходу й Захаду шчапіліся клешчамі ў барацьбе за беларускую спадчыну нашых дзядоў, топчачы маладыя ўсходы, руйнуючы й перагораваючы стальлю той грунт, з якога гэтыя ўсходы ўзрасталі.

Количество комментариев (8) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 26.03.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Няхай жыве вольная Беларуская Народная Рэспубліка! :)

Написал Ліцвін,
Дата 03/01/2007 Время 09:36

я буду ў гэты дзень на плошчы Каліноўскага !! Разам за свабоду !

Написал mauzer,
Дата 03/01/2007 Время 16:37

А Будслау быу тады 'продвинутый'... Не тое, што зараз...

Написал проста я,
Дата 03/03/2007 Время 19:36

ДАРАЖЭНЬКIЯ ЗЯМЛЯКI ВIНШУЮ УСIХ са СВЯТАМ 25 САКАВIКА!!!САМ БУДУ АДЗНАЧАЦЬ ЯГО НА плошчыКАЛIНОУСКАГА !!! ЖЫВЕ РОДНАЯ БЕЛАРУСЬ !!!!

Написал Талстыка Алесь,
Дата 03/12/2007 Время 09:51

Виншую са святам, напэуна самым важким у цяперашни час. Бо гэтае свята спрадвечнае, роднае, але не прызнанае дзяржавай. Вельми шкада, што усё зараз так як ёсць. Але менавита мы и павинны змяциць нашу будучыню. А для гэтага нельга забываць 25 сакавика. СА СВЯТАМ!!!!!!!!!

Написал chimurgen,
Дата 03/22/2007 Время 23:52

Нечем вам заняться ..?

Написал Васіль,
Дата 03/27/2007 Время 09:36

Жыве Беларусь!

Написал tambouski vouk,
Дата 03/30/2007 Время 17:00

Lion-2007 далучаецца да тваіх слоў, Chimurgen!

Калі будуць якія-небудзь пытанні ці прапановы, мой мабільны ты павінен ведаць, звані, заўсёды гатоў дапамагчы.
З такой сумленнай моладдзю мы скора пераможам!!!
Але я не зразумеў, цябе што ў школе дрэнна беларускай мове вучаць? Чаму шмат памылак? Глядзі, каб у наступны раз ані воднай памылкі не было, бо ты мяне ведаеш – застралю!


За свабодную еўрапейскую Беларусь без Лукашэнкі!

Написал Lion-2007,
Дата 06/24/2007 Время 06:34
25 сакавіка - Дзень незалежнасці Бе... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6112542





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map