|
У Мядзеле будуць выхоўваць дзяцей на аснове праваслаўя |
|
|
|
19.10.2007 г. |
|
Цэнтр духоўна-маральнага развіцця “Гармонія” адкрыўся 17 кастрычніка ў Мядзеле. Па словах спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Святланы Кундры, гэта сумесны праект аддзела адукацыі і Праваслаўнай царквы.
Мэта стварэння цэнтра – духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый. Усе жадаючыя могуць удзельнічаць у ім у мерапрыемствах, прысвечаных юбілейным датам беларускіх асветнікаў, праваслаўных святах, працоўных дэсантах, паходах, паездках па святых месцах.
У цэнтры будзе дзейнічаць бібліятэка, пункт сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі і тэлефон даверу. Благачынны Мядзельскай акругі айцец Ігар Шалуха, які адрэстаўраваў для цэнтра стары будынак на вуліцы Шаранговіча, збіраецца за свае грошы арганізаваць у ім спартыўную секцыю па барацьбе і самаабароне.
Количество комментариев (0) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 19.10.2007 г. )
|