За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow У легендарнай вёсцы Касута ўспаміналі ахвяр бальшавіцкага тэрору
У легендарнай вёсцы Касута ўспаміналі ахвяр бальшавіцкага тэрору Версія для друку Адправіць на E-mail
29.10.2007 г.
28 кастрычніка на Вілейшчыне адбылася акцыя па ўшанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. Пад час акцыі, у лясным масіве ля вёскі Касута, былі ўсталяваны пяціметровыя крыжы. Гэткія ж самыя крыжы стаялі тут з 1991 па 2005 гг., але спарахнелі. Улады паказалі сваю няздольнасць аднавіць гэты мемарыял, таму ініцыятыву прыйшлося перахопліваць грамадcкасці. Крыж быў усталяваны ўласнымі сіламі грамадскіх актывістаў.
Ля крыжоў адслужыў службу святар беларускай аўтакефальнай царквы айцец Леанід Акаловіч.
Сябра партыіі БНФ Зміцер Абразцоў распавёў гісторыю трагедыіі, а таксама пра тое як гэткія ж крыжы былі ўсталяваныя тут упершыню ў 1991 годзе.
Па старажытнаму крыўскаму звычаю ушанавалі Дзядоў і дударным спевам.
У акцыі прынялі ўдзел блізу 35 чалавек, у тым ліку і грамадзкія актывісты Смаргоні, Мядзела, Маладзечна. Паралельна гэтай акцыі, на Лясных могілках, дзе перапахаваныя парэшткі расстраляных у Вялейскай турме, правёў набажэнства уніяцкі святар.

Вёска Касута ёсць месцам нараджэння Піліпа Орліка з беларускага шляхецкага роду Навіна, украінскага дзяржаўнага дзеяча, паплечніка Мазепы, пасля смерці якога быў абвешчаны гетманам.
У касуцкай царкве служыў святаром бацька вядомых падпольшчыкаў Вілейшчыны і Мядзельшчыны братоў Лапіцкіх.
Тут жа быў ахрышчаны не толькі Расціслаў Лапіцкі, але і ягоны старэйшы брат Алег - сябра БНП, актывіст СБМ, адзін з арганізатараў моладзевай арганізацыі ў Віленскай Духоўнай семінарыі, які загінуў пры невысветленых абставінах па вызваленні з лагеру ў Казахстане.
У 1941 г. вёска Касута - месца расстрэлу вязняў вілейскай турмы бальшавікамі.








Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 29.10.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
У легендарнай вёсцы Касута ўспаміна...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 4749470





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map