За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow "Прамень" мацнее
"Прамень" мацнее Print E-mail
Saturday, 13 October 2007
Весткі ад суседзяў
У жніўні, як мы ўжо паведамлялі, у Парфенаве выйшла моладзевая газета Докшыцкага раёна "Прамень". Наклад газеты - 299 асобнікаў - быў вельмі хутка распаўсюджаны на Докшыччыне. У асноўным ідэя выдання і сама газета ўспрымалася дакшычанамі пазітыўна. Другі нумар падрыхтаваны да друку 13 кастрычніка ў Полацку і ён ужо зусім непадобны на першы.
Гаворыць рэдактарка Алеся Мураўская:
- Сама канцэпцыя выдання мясцовай моладзевай незалежнай газеты засталася некранутай. Але мы вырашылі, што варта павялічыць яе аб’ём да 8 старонак ды пашырыць тэрыторыю распаўсюду на суседнія раёны – Міёрскі, Глыбоцкі, Пастаўскі. Гэта стварае некаторыя складанасці: цяжка будзе распаўсюджваць, няма наладжаных сувязяў, цяжэй здабываць навіны з тых рэгіёнаў. Але, думаем, варта гэтым займацца. Шкада толькі, што “ліміт” у 299 асобнікаў не дае шырока разгарнуцца...
Спампаваць новы нумар газеткі “Прамень” можна па спасылцы http://dokshitsy.narod.ru/pramien/pramien2.zip.
Янка Зуброўскі,
в.Лапуты Докшыцкага раёна

Show comments (0) - Add comments to this article:

 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
"Прамень" мацнее ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4749505





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map