За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Надзея Герновіч: Мядзельскаму дзіцячаму сацыяльнаму прытулку дапамога не патрэбная
Надзея Герновіч: Мядзельскаму дзіцячаму сацыяльнаму прытулку дапамога не патрэбная Print E-mail
Tuesday, 16 October 2007
Надзея Герновіч, галоўны ідэолаг Мядзельшчыны, забараніла дзіцячаму прытулку браць падарункі ад БНФ. Ад сёлетняй вясны Партыя БНФ збірае ад людзей патрэбныя цяжка хворым дзецям і дзецям-сіротам рэчы і перадае гэтую дапамогу малым пацыентам анкалагічных дыспансераў і аддзяленняў, іншым дзецям у бядзе. У Мядзеле прыняць дапамогу адмовіліся, але не кіраўніцтва тамтэйшага прытулку, а “вертыкаль”.
Апавядае Вінцук Вячорка (старшыня Партыі БНФ):
"Перад 20-й гадавінай Чарнобыльскай катастрофы мы абвясцілі збор рэчаў для малых пацыентаў дзіцячага онка-гематалагічнага дыспансеру ў Бараўлянах. Людзі прыносілі рэчы літаральна штодня. Мы завезлі іх у Бараўляны, а потым вырашылі, што гэтая справа не павінна быць разавай кампаніяй. Пасля гэтага мы перадавалі сабраную дапамогу хворым у тры медычныя ўстановы розных абласцей. Але сутыкнуліся з чаканаю праблемай. Пэўныя кіраўнікі медычных устаноў, шчыра дзякуючы за дапамогу, баяліся, што факт яе аказання будзе вядомы іхнаму начальству і пашкодзіць ім. Мы стаміліся ад такой канспірацыі. Вырашылі дзейнічаць адкрыта. Высветліўшы, што Мядзельскаму прытулку патрэбна дапамога, перш напісалі тамтэйшай адказнай за ідэалогію Надзеі Герновіч. І яна… забараніла дзіцячаму прытулку атрымліваць дапамогу на той падставе, што там і так усё добра!"
"Але ж нідзе ў свеце, нават у самых заможных краінах, установы для дзецяў-сіротаў не раскашуюць і ахвотна прымаюць дапамогу! Акрамя таго, мы павінны цаніць шчыры парыў нашых людзей, якія такую дапамогу хочуць даць. Дык няўжо Мядзельскі дзіцячы прытулак купаецца ў раскошы?!", – рытарычна пытаецца Вінцук Вячорка.
Ніжэй падаем тэксты лістоў.


Герновіч Надзеі Віктараўне

намесьніцы старшыні

Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт

Пл. Леніна, 1

222397 Мядзел

Копія:

Віньнік Тамары Рышардаўне

Дырэктару

Дзіцячы сацыяльны прытулак г. Мядзела

Вул. Піянерская, 1

222397 Мядзел

Шаноўная Надзея Віктараўна,

Партыя БНФ з сакавіка 2007 г. праводзіць сацыяльную акцыю збору сярод грамадзянаў краіны разнастайнай гуманітарнай дапамогі і яе дастаўкі дзіцячым анкалягічным і іншым мэдычным, прафіляктычным, выхаваўчым установам.
Мы зьбіраем і разьмяркоўваем дзіцячае адзеньне, цацкі, кнігі, дзіцячыя аўдыя- і відэакасэты і дыскі. Людзі ахвотна нясуць нам у сядзібу гэтыя рэчы, як правіла, новыя ці амаль новыя, бо ведаюць, што яны патрапяць хворым дзецям і дзецям у патрэбе.
Прашу Вас па ўзгадненьні з дырэктарам прытулку паведаміць, якія рэчы найбольш там патрэбныя, каб мы змаглі сфармаваць камплект, а таксама вызначыць дату нашага прыезду для перадачы падарункаў.

Вінцук Вячорка

Старшыня Партыі БНФ


-----


Председателю Партии БНФ

Вечерка В.

проспект Машерова, 8

г. Минск, 220005

Мядельский районный исполнительный комитет по вопросу оказания детскому социальному приюту г. Мядель гуманитарной помощи сообщает, что материальная база социального приюта ежегодно улучшается. Только за истекший период 2007 года поступления составили более 7,7 млн. рублей.
Исходя из этого, Мядельский районный исполнительный комитет не видит необходимости в привлечении различных организаций для оказания гуманитарной помощи детскому социальному приюту г. Мядель.

Заместитель председателя

Н. В. Гернович

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Tuesday, 16 October 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Надзея Герновіч: Мядзельскаму дзіця... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4885334





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map