За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Чыноўнікі мусяць ведаць абедзве дзяржаўныя мовы
Чыноўнікі мусяць ведаць абедзве дзяржаўныя мовы Версія для друку Адправіць на E-mail
02.11.2007 г.
Дырэктар Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец падчас 1-ага З'езду навукоўцаў Беларусі заявіў, што навукоўцы мусяць дамагчыся новай заканадаўчай нормы. Яе сутнасць у тым, што вольнае валоданне дзвюма дзяржаўнымі мовамі з'яўляецца абавязковай умовай прыёму спецыяліста на дзяржаўную службу або ў любую дзяржаўную ўстанову.
Навуковец перакананы, што гэта дапаможа беларускім педагогам фармаваць дзвюхмоўную асобу, якая ўсвядоміць каштоўнасць нацыянальна-культурных прыярытэтаў краіны.
"Калі вучань і яго бацькі будуць разумець, што для таго, каб у будучыні заняць нейкую пасаду, трэба па-сапраўднаму ведаць беларускую мову, то яны карэнным чынам зменяць сваё стаўленне да яе вывучэння, — адзначыў Аляксандр Лукашанец. — Пры гэтым беларускае грамадства атрымае чалавека, найбольш падрыхтаванага для паспяховай дзейнасці ў сучаснай шматмоўнай і шматкультурнай сусветнай супольнасці".

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Чыноўнікі мусяць ведаць абедзве дзя...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 4328807





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map