За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow У Мядзеле будуць выхоўваць дзяцей на аснове праваслаўя
У Мядзеле будуць выхоўваць дзяцей на аснове праваслаўя Print E-mail
Friday, 19 October 2007
Цэнтр духоўна-маральнага развіцця “Гармонія” адкрыўся 17 кастрычніка ў Мядзеле. Па словах спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Святланы Кундры, гэта сумесны праект аддзела адукацыі і Праваслаўнай царквы.
Мэта стварэння цэнтра – духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый. Усе жадаючыя могуць удзельнічаць у ім у мерапрыемствах, прысвечаных юбілейным датам беларускіх асветнікаў, праваслаўных святах, працоўных дэсантах, паходах, паездках па святых месцах.
У цэнтры будзе дзейнічаць бібліятэка, пункт сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі і тэлефон даверу. Благачынны Мядзельскай акругі айцец Ігар Шалуха, які адрэстаўраваў для цэнтра стары будынак на вуліцы Шаранговіча, збіраецца за свае грошы арганізаваць у ім спартыўную секцыю па барацьбе і самаабароне.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Friday, 19 October 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
У Мядзеле будуць выхоўваць дзяцей н... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5395079





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map