|
Пераможца конкурса "Свабода - гэта..." - мядзельчанін Віталь Вінаградаў |
|
|
|
31.10.2007 г. |
30 кастрычніка ў адной з мінскіх кавярняў прадстаўнікі Рух “За свабоду” ўганаравалі пераможцаў конкурса, які ладзіўся цягам лета. Рух звярнуўся да людзей з просьбай даслаць свае азначэнні паняцця “свабода”, найлепшыя з якіх былі надрукаваныя на футболках у якасці слогану. У журы увайшлі пісьменнік Уладзімер Арлоў, спявачка Кася Камоцкая, паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Пераможным стаўся слоган “Свабода -- гэта жыццё без страху”.
Яго аўтар мядзельчанін Віталь Вінаградаў.
Падрабязны рэпартаж + фота з месца -> Радыё "Свабода"
Количество комментариев (0) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 31.10.2007 г. )
|