За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow Opinion ! arrow П’янству – бой, альбо піце, людцы, “чарніла”. І паболей!
П’янству – бой, альбо піце, людцы, “чарніла”. І паболей! Print E-mail
Saturday, 27 October 2007
У адну з кастрычніцкіх суботаў у Доме культуры Мядзела правялі раённы тэматычны бацькоўскі сход “Сямейная палітыка і сацыяльная абарона дзяцінства”.
Многія выступоўцы, а гэта начальнік аддзела адукацыі В.Казлоўскі, старшыня клуба прыёмных бацькоў “Надзея” С.Наджафава, намеснік начальніка міліцыі Я.Грабяневіч і іншыя, заявілі, што п’янства бацькоў з’яўляецца прычынай усіх бед, і ў першую чаргу – пакалечанага лёсу ўласных дзяцей.
І сход вырашыў, што ў змаганні з бацькамі-п’яніцамі дапаможа мінулагодні Дэкрэт Прэзідэнта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях”. Дай жа Божа, каб так і сталася!
А праз некалькі дзён “народная газета Мядзельскага раёна” “Нарачанская зара” (№165 ад 24 кастрычніка 2007 года) на першай старонцы ў рубрыцы “Нам стала вядома”, рэкламуе ілаўскае “чарніла”, прабачце віно. Аўтар артыкула карэспандэнт Аляксандр Высоцкі піша: “На ўнітарным прадпрыемстве “Ілаўскае” не забываюць пра серыю він “На рубяжы стагоддзяў”. Падрыхтавана чарговае – “НА РУБЯЖЫ СТАГОДДЗЯЎ” - 2008”. Віно распрацавана на аснове сокаў з яблыкаў, журавін, вішань. Узор ужо адобрыла цэнтральная дэгустацыйная камісія. Мяркуецца, што на паліцах крам гэта марка віна з’явіцца напярэдадні Новага года.
Ой, дзякуй, Аляксандр! Вясёлы будзе Новы год у “сінюшнага” электарата!
Больш чым ўпэўнены, што аўтар артыкула і ягоны шэф Павел Жукаў (ці хтось з райвыканкама) пагрэбуюць выпіць вядомага "чарнільца" з Ілава. І на святочны стол гэты прадукт, менавіта са звычайнай крамы, не дапусцяць.
Ілаўцам трэба план, а ўладзе грошы ў бюджэце. І таму “чарнільная” рака не высыхае. А розныя там сходы праводзяцца для таго, каб імітаваць клопат дзяржавы аб сем’ях… А вы хочаце верце, хочаце не!
Адно цікава: чаму спіртавы напой з беларускіх ягад (ці напаўгнілых яблыкаў) называецца “віном”? Думалася, што віно можа быць толькі вінаградным. Напэўна, дылетанты мы ў гэтай справе!

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Saturday, 27 October 2007 )
 
Next >

comments

Всё правда, чернило - плохо, но что нам даст если его убрать!?!?!?..... Да всё тоже: Самогон в промышленных масштабах, спирт из России и польшы, от которого загнутся ещё быстрее, и т. д., а это мы уже проходили!!!!!!

Posted by Marov, on 02/11/2008 at 08:35
П’янству – бой, альбо піце, людцы, ... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6095650





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map