За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Дыктат новай улады Мядзельшчыны
Дыктат новай улады Мядзельшчыны Версія для друку Адправіць на E-mail
15.12.2006 г.
Прыход новага старшыні райвыканкама Аляксандра Даніленкі адразу ж адчулі прадпрымальнікі Мядзельшчыны. На адным з паседжанняў было “рэкамендавана” мінскія альбо іншыя (вытворчасці не свайго раёна) хлебабулачныя вырабы прадаваць толькі ў выходныя дні. А вось па буднях прадаваць лепш за ўсё толькі мядзельскі хлеб і асабліва прадпрыемства “Хлебапёк”. Ну, а калі не паслухаешся раённых уладаў, то напэўна праз нейкі час крышачку і пашкадуеш.
Але як не стараюцца спецыялісты “Хлебапёка”, людзі нашыя чамусьці ўсё ж аддаюць перавагу прывазному хлебу – вілейскаму, мінскаму альбо пастаўскаму. І як тыя, не нашыя, хлебныя майстры ўмеюць так працаваць, што здольныя дагадзіць густу мядзельчан?
А нашыя раённыя ўлады па-ранейшаму не пераймаюць добры досвед у суседзяў і проста ўпарта не хочуць кардынальна змяніць сітуацыю на прадпрыемстве “Хлебапёк”. А адміністрацыйныя метады кіравання ў такой справе напэўна толькі зашкодзяць. Людзі Мядзельшчыны жадаюць бачыць на сваіх сталах духмяны бохан якаснага і адносна недарагога хлеба мясцовай вытворчасці. Цікава, а які ж хлеб набываюць кіраўнікі Мядзельскага райвыканкама?

Меркаванняў (1) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

У Докшыцах даўно ўжо так зроблена. Калі пытаньне пра хлеб задалі старшыні райвыканкама, той адказаў, што і докшыцкага хлеба хапае, і нібыта доры ён.

Напісаў(-ла) Кастусь Шыталь, 01/11/2007 05:49
Дыктат новай улады Мядзельшчыны

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6095373





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map