За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Чэхі ўзнагародзілі мастака з Чэхаў
Чэхі ўзнагародзілі мастака з Чэхаў Print E-mail
Monday, 19 November 2007
Нядаўна Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі за паглыбленне чэшска-беларускіх дачыненняў у галіне культуры, ўзнагародзіла бронзавымі медалямі імя Яна Масарыка і ганаровымі дыпломамі семярых беларусаў з ліку дэмакратычнай інтэлігенцыі. А сярод іх прадстаўнік Мядзельшчыны, вядомы мастак Алесь Цыркуноў. Хаця ён і мянчук, але большую палову года жыве на сваім лецішчы ў вёсцы Чэхі, апошнім населеным пункце на мяжы з Пастаўскім раёнам па трасе Вільня–Полацк. У кожную нядзелю і ў сапраўднае нацыянальнае свята (не аўтарства ППРБ) вывешвае на фасадзе сваёй хаты бел-чырвона–белы сцяг. Значная частка твораў мастака прысвечана Нарачанскаму краю.
Як кажа Алесь Цыркуноў, у 2005 годзе ў Беларусі адзначаліся 155-я ўгодкі нараджэння першага прэзідэнта Чэхіі Томаша Масарыка. Ян Масарык – гэта міністр замежных спраў пасляваеннай Чэхаславаччыны, сын першага прэзыдэнта. І вось тады сябры грамадска-гістрычнага клубу “Спадчына” зладзілі ў сталічным Доме літаратара вечарыну, прысвечаную Масарыку. Пасля таго яны вывучалі гісторыю чэшска-беларускіх культурных стасункаў і адлюстроўвалі яе ў сваіх творах: даследавалі архіўныя матэрыялы, пісалі артыкулы, малявалі. Сам Алесь Цыркуноў напісаў карціну “Святазарны мур”, прысвечаную беларускім студэнтам, якія на запрашэнне Томаша Масарыка вучыліся ў Карлавым універсітэце (гэта хваля часу Забэйды-Суміцкага, Ларысы Геніюш ды іншых, там было з паўтысячы чалавек). У творы адлюстраваныя найбольш выбітныя людзі.
Віншуем Алеся Цыркунова з высокай ўзнагародай і зычым творчых поспехаў!

Show comments (0) - Add comments to this article:

 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Чэхі ўзнагародзілі мастака з Чэхаў ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5910095





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map