За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Чыноўнікі мусяць ведаць абедзве дзяржаўныя мовы
Чыноўнікі мусяць ведаць абедзве дзяржаўныя мовы Print E-mail
Friday, 02 November 2007
Дырэктар Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец падчас 1-ага З'езду навукоўцаў Беларусі заявіў, што навукоўцы мусяць дамагчыся новай заканадаўчай нормы. Яе сутнасць у тым, што вольнае валоданне дзвюма дзяржаўнымі мовамі з'яўляецца абавязковай умовай прыёму спецыяліста на дзяржаўную службу або ў любую дзяржаўную ўстанову.
Навуковец перакананы, што гэта дапаможа беларускім педагогам фармаваць дзвюхмоўную асобу, якая ўсвядоміць каштоўнасць нацыянальна-культурных прыярытэтаў краіны.
"Калі вучань і яго бацькі будуць разумець, што для таго, каб у будучыні заняць нейкую пасаду, трэба па-сапраўднаму ведаць беларускую мову, то яны карэнным чынам зменяць сваё стаўленне да яе вывучэння, — адзначыў Аляксандр Лукашанец. — Пры гэтым беларускае грамадства атрымае чалавека, найбольш падрыхтаванага для паспяховай дзейнасці ў сучаснай шматмоўнай і шматкультурнай сусветнай супольнасці".

Show comments (0) - Add comments to this article:

 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Чыноўнікі мусяць ведаць абедзве дзя... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6094993





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map