За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Яшчэ адна ахвяра "экалагічнага форума"
Яшчэ адна ахвяра "экалагічнага форума" Print E-mail
Sunday, 04 November 2007
Вось гэты будынак (адзін з аб'ектаў сядзібнага комплекса), што на тэрыторыі Свірскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя ў вёсцы Камарова, мае такі гаротны стан ад часу падрыхтоўкі да 4-га Рэспубліканскага экалагічнага форума 2006 года, што ладзіўся ў Мядзелі. Ужо прайшло больш года. Стары дах садралі, а грошы на новы кудысьці зніклі. А цяпер нікому няма справы да гэтага будынка.
У свой час гэта была так званая “Афіцыня”, што адносіцца да забудоў Камароўскай сядзібы. Гаспадарамі фальварка Камарова былі паўстанцы 1831 года Франц Хамінскі, Станіслаў Барткевіч. Апошні уладальнік - Віктар Старжынскі, мысляр, тэарэтык, удзельнік паўстання 1863 -1864 гадоў.
Афіцыня добра захавалася, хоць і пабудавана да 1890 года. Гэта двухскатны аднапавярховы прамавугольны будынак, зроблены з цэглы і атынкаваны. Афіцыня прымеркавана пад пакоі для гасцей і адпачываючых. Да нядаўнага часу ў гэтым будынку размяшчаліся швейныя майстэрні Свірскага ліцэя.
А які лёс чакае гэты будынак? Цяжка меркаваць. Бо мядзельскай раённай вертыкалі, напэўна, не да гэтага. Паказушны форум прайшоў паспяхова, а цяпер хоць трава не расці!

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Sunday, 04 November 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Яшчэ адна ахвяра "экалагічнага фору... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 3498513


Апошні нумар газеты



Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map