За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Бел-чырвона-белыя флікеры
Бел-чырвона-белыя флікеры Версія для друку Адправіць на E-mail
05.12.2007 г.
Дзеля бяспекі пешаходаў актывісты Руху за Свабоду выпусцілі першую серыю флікераў з выявай нацыянальнага сцяга. Ініцыятар акцыі, намеснік старшыні Руху за Свабоду Юрась Губарэвіч, перакананы, што флікеры паспрыяюць бяспецы на дарогах. Флікеры будуць распаўсюджвацца бясплатна, пераважна ў рэгіёнах. “Наш нацыянальны сцяг мусіць асвятляць дарогу і ў цемры”, — кажа Губарэвіч.
Флікер выраблены ў выглядзе бірулькі, на адным баку якой выява нацыянальнага сцягу, а на другім — знак Руху за Свабоду. Яго можна будзе мацаваць на заплечніку ці вопратцы. З часам Губарэвіч хоча вырабіць і бел-чырвона-белую нарукаўную стужку.

Прэс-служба Мінскага ўпраўлення ДАІ цалкам ухваляе падобныя ініцыятывы.
— Мы шчыра вітаем і нават заахвочваем ініцыятывы арганізацый вырабляць і бясплатна распаўсюджваць флікеры, калі ёсць такая магчымасць. Адна з умоў, каб флікеры адпавядалі пэўным стандартам. Няхай там будзе рэкляма арганізацыі. Мы нават самі згодны іх раздаваць у школах і навучальных установах праз нашыя структуры, — паведаміла нам прэс-сакратарка Мінскай ДАІ Жанна Трайно.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 06.12.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Бел-чырвона-белыя флікеры

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5910181





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map