За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow 27 ліпеня – дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь
27 ліпеня – дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь Печать E-mail
25.07.2007 г.
Менавіта 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўным Саветам БССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. Наша краіна набыла ўсе атрыбуты незалежнай дзяржавы: сваю Канстытуцыю, герб і сцяг, беларуская мова стала дзяржаўнай. Да 1996 года гэты дзень быў Святам Незалежнасці Рэспублікі.
Пасля супярэчлівага рэферэндума 1995 года Дзень Незалежнасці быў перанесены на 3 ліпеня - дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ніхто не аспрэчвае ролю беларусаў у перамозе над фашызмам. За дзейсны супраціў акупантам Беларусь сталі пазнаваць і шанаваць у свеце, БССР стала сябрам-заснавальнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Аднак, на жаль, мела толькі намінатыўную незалежнасць, ва ўсім падпарадкоўваючыся загадам Масквы.
Атрымаць Свабоду мы змаглі праз паўстагоддзя, пасля распаду Савецкага Саюза. Менавіта 27 ліпеня 1990 года жыхары Беларусі атрымалі магчымасць быць грамадзянамі незалежнай краіны, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Па выніках нацыянальнага апытання, праведзенага ў Беларусі з 16 па 26 мая 2007 г. Балтыйскім філіялам службы Гэлапа, бачым што незалежнасць – гэта надзвычай важная каштоўнасць для большасці грамадзян нашай краіны.
Са стаўлення беларусаў да пытання незалежнасці на сённяшні дзень можна зрабіць аптымістычны вывад: беларускі народ за апошнія 17 год значна ўмацаваўся ў сваіх поглядах адносна дзяржаўнасці – большасць беларусаў ужо даўна не мроіць пра “саюз” з Расіяй ці з кімсьсці іншым. Беларусы пачалі разумець, што на сваёй зямлі трэба жыць сваім розумам.
Незалежнасць краіны – гэта здабытак, які недаравальна страціць. Быць незалежным - значыць быць гаспадаром на сваёй зямлі. Незалежнасць і Свабода ў краіне немагчымыя без свабоды кожнага яе грамадзяніна. Незалежнасць – гэта аснова дабрабыту народа, эканамічнага, культурнага і палітычнага прагрэсу. Ці маем мы, беларусы, сёння такую Незалежнасць?

Са святам Незалежнасці, дарагія землякі!

Количество комментариев (0) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 27.07.2008 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Пока никто не прокомментировал - для Вашего комментария заполните приведённую ниже форму...
27 ліпеня – дзень незалежнасці Рэс... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6095581





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map