|
Thursday, 08 November 2007 |

Як стала вядома ад супрацоўнікаў, 8 лістапада ў Мядзельскае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) прыходзіў адзін з членаў пакуль яшчэ не зарэгістраванай грамадскай арганізацыі " Белая Русь", спадарыня Маслоўская. Сярод іншага, яна распавядала пра мэты і дзейнасць самай "правільнай і чэснай арганізацыі Беларусі", пра тое, што на 17 лістапада прызначаны ўстаноўчы сход, а напярэдадні яго будзе праведзены Мінскі абласны.
Адкрыта казала пра тое, што варта ўступіць у шэрагі "Белай Русі", каб у будучым мець шанец атрымаць падвышэнне па службе. У адваротным выпадку - кар'ерны рост пад пытаннем.
Таварыш Маслоўская парэкамендавала супрацоўнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі падпісацца на ідэалагічна правільныя выданні, такія як "Советская Белоруссия", "Звязда" і т.д.
Адным словам, сябры, з вяртаннем у БССР!
Show comments (2) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Thursday, 08 November 2007 )
|