За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Бел-чырвона-белыя флікеры
Бел-чырвона-белыя флікеры Print E-mail
Wednesday, 05 December 2007
Дзеля бяспекі пешаходаў актывісты Руху за Свабоду выпусцілі першую серыю флікераў з выявай нацыянальнага сцяга. Ініцыятар акцыі, намеснік старшыні Руху за Свабоду Юрась Губарэвіч, перакананы, што флікеры паспрыяюць бяспецы на дарогах. Флікеры будуць распаўсюджвацца бясплатна, пераважна ў рэгіёнах. “Наш нацыянальны сцяг мусіць асвятляць дарогу і ў цемры”, — кажа Губарэвіч.
Флікер выраблены ў выглядзе бірулькі, на адным баку якой выява нацыянальнага сцягу, а на другім — знак Руху за Свабоду. Яго можна будзе мацаваць на заплечніку ці вопратцы. З часам Губарэвіч хоча вырабіць і бел-чырвона-белую нарукаўную стужку.

Прэс-служба Мінскага ўпраўлення ДАІ цалкам ухваляе падобныя ініцыятывы.
— Мы шчыра вітаем і нават заахвочваем ініцыятывы арганізацый вырабляць і бясплатна распаўсюджваць флікеры, калі ёсць такая магчымасць. Адна з умоў, каб флікеры адпавядалі пэўным стандартам. Няхай там будзе рэкляма арганізацыі. Мы нават самі згодны іх раздаваць у школах і навучальных установах праз нашыя структуры, — паведаміла нам прэс-сакратарка Мінскай ДАІ Жанна Трайно.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 06 December 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Бел-чырвона-белыя флікеры ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5395247





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map