|
Бел-чырвона-белыя флікеры |
|
|
|
05.12.2007 г. |
Дзеля бяспекі пешаходаў актывісты Руху за Свабоду выпусцілі першую серыю флікераў з выявай нацыянальнага сцяга.
Ініцыятар акцыі, намеснік старшыні Руху за Свабоду Юрась Губарэвіч, перакананы, што флікеры паспрыяюць бяспецы на дарогах. Флікеры будуць распаўсюджвацца бясплатна, пераважна ў рэгіёнах. “Наш нацыянальны сцяг мусіць асвятляць дарогу і ў цемры”, — кажа Губарэвіч.
Флікер выраблены ў выглядзе бірулькі, на адным баку якой выява нацыянальнага сцягу, а на другім — знак Руху за Свабоду. Яго можна будзе мацаваць на заплечніку ці вопратцы. З часам Губарэвіч хоча вырабіць і бел-чырвона-белую нарукаўную стужку.
Прэс-служба Мінскага ўпраўлення ДАІ цалкам ухваляе падобныя ініцыятывы.
— Мы шчыра вітаем і нават заахвочваем ініцыятывы арганізацый вырабляць і бясплатна распаўсюджваць флікеры, калі ёсць такая магчымасць. Адна з умоў, каб флікеры адпавядалі пэўным стандартам. Няхай там будзе рэкляма арганізацыі. Мы нават самі згодны іх раздаваць у школах і навучальных установах праз нашыя структуры, — паведаміла нам прэс-сакратарка Мінскай ДАІ Жанна Трайно.
Количество комментариев (0) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 06.12.2007 г. )
|