Што адбываецца ў інстытутах ці ўніверсітэтах, дзе мы навучаемся ці працуем? Што адбывакцца з навукай і адукацыяй у краіне? Я б хацеў падзяліцца сваімі назіраннямі і разважаннямі.
Дамінуючай тэндэнцыяй у сферы сучаснай адукацыі зяўляюцца поўная камерцыяналізацыя. Гэта выражаецца ў скарачэнні колькасці бясплатных месцаў у ВНУ і ў павелічэнні кошту адукацыі. Увесь навучальны працэс цалкам падпарадкаваны патрабаванням рынку ці інтарэсам дзяржавы і як вынік – веды пераўтвараюцца ў ”дарагое задавальненне”. У той жа час якасць адукацыі пагаршаецца. Пагаршаецца эканамічнае становішча студэнтаў і навучэнцаў, скарачаюцца льготы і сацыяльныя гарантыі, а стыпендыі мізэрныя. Вельмі малая колькасць студэнтаў можа засяліцца ў інтэрнаты, а тыя, якія засяліліся ў іх, пазбаўлены элементарных зручнасцей – душавыя, прыбіральні, халадзільнікі і інш.
Дзяржава праводзіць разбуральную палітыку у сферы адукацыі,імкнецца падпарадкаваць сабе ВНУ, задушыць малейшую магчымасць іх аўтаноміі. Гэта не выпадкова – улады не зацікаўлены ў існаванні адукаваных людзей, здольных крытычна мысліць і ацэніваць акаляючую рэчаіснасць. У такіх умовах студэнты і выпускнікі ВНУ абдзяляюцца магчымасцю самастойна вызначаць свой лёс і замест творчай самарэалізацыі становяцца “таварам”, які належыць дзяржаве.
Кіраўніцтва ВНУ цалкам лаяльна да ўлад і не хоча пазбавіцца сваіх прывілегій, марыянетачныя “прафсаюзы” не займаюцца барацьбой за правы студэнтаў.
Толькі ў самастойнай барацьбе можна здабыць свае правы. Але ў сучаснай Беларусі студэнты, пакуль яшчэ, зяўляюцца пасіўнай сацыяльнай групай. Гэта пасіўнасць дазваляе ўладам прыціскаць правы і ігнараваць інтарэсы студэнтаў. Аднак так не можа адбывацца доўга !У нас перад вачыма вялікая колькасць перамог еўрапейскіх студэнтаў у барацьбе за свае правы. Самаарганізацыя студэнцкага руху на антыаўтарытарных прынцыпах, а калектыўныя і салідарныя пратэстныя дзеянні студэнтаў – адзіны сродак для змянення склаўшайся сітуацыі!!!
Аўтаномны студэнт