За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная
Новыя падаткі для жыхароў Міншчыны Версія для друку Адправіць на E-mail
04.01.2008 г.
У паселішчах Міншчыны ў 2008 годзе плануецца ўвесці падатак з продажаў тавараў у раздробавым гандлі, на паслугі, за паркоўку, на абнаўленне грамадскага транспарту, а таксама спаганяць грошы за валоданне сабакам.
Абласныя ўлады прыдумалі‑такі магчымасць папаўнення бюджэту за кошт жыхароў Міншчыны. Трэба прызнацца, гэта не ўпершыню: кожнае скліканне абласнога савету дэпутатаў сама перш уводзіла падатак з продажаў у раздробавым гандлі. Стаўкі традыцыйныя і не змяняюцца ўжо трынаццаты год: 5% выручкі ад рэалізацыі тавараў.
Апроч таго, на абласным узроўні мяркуецца ўвесці таксама падатак на паслугі ў памеры 10% выручкі ад рэалізацыі.
Плануецца ўвесці збор з нарыхтоўшчыкаў у памеры 5% падаткавай базы.
Абласны савет дэпутатаў у пошуках «унутраных рэзерваў» збіраецца ўсталяваць зборы за паркоўку (стаянку) транспартных сродкаў у спэцыяльна абсталяваных месцах, за валоданне сабакамі і выкарыстанне іх у прадпрымальніцкай дзейнасці.
Таксама абласныя абранцы народу плануюць увесці мэтавы збор на утрыманне і развіццё інфраструктуры ў памеры 1% ад прыбытку, які застаецца ў распараджэнні прадпрыемства, а таксама мэтавы транспартны збор на абнаўленне і аднаўленне транспарту агульнага карыстання, які выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскіх пасажырскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусных зносінах (2% ад прыбытку).
Зазірнуўшы ў кашалькі жыхароў Мінскай вобласці, вертыкальшчыкі і дэпутаты папоўняць дзяржаўны скарб на 642,5 мільярдаў рублёў.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 05.01.2008 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Новыя падаткі для жыхароў Міншчыны

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 3514765


Апошні нумар газеты



Новае на партале
Advertisement
Апытанне
Каму жыць добра на Мядзельшчыне?
 
Надвор'е Мядзельшчыны
   17 траўня 2008
   вечар, 20:00:

   Тэмпература: 14..16°C
   Ціск: 737..739 мм.р.с.
   Вецер: усх 3..6 м/с
   Вільготнасць: 64..69%
   воблачна, дождж

   18 траўня 2008
   ноч, 2:00:

   Тэмпература: 12..14°C
   Ціск: 736..738 мм.р.с.
   Вецер: усх 3..6 м/с
   Вільготнасць: 91..96%
   воблачна, без ападкаў

   18 траўня 2008
   раніца, 8:00:

   Тэмпература: 16..18°C
   Ціск: 735..737 мм.р.с.
   Вецер: усх 5..9 м/с
   Вільготнасць: 69..74%
   паxмурна, без ападкаў

   18 траўня 2008
   дзень, 14:00:

   Тэмпература: 19..21°C
   Ціск: 735..737 мм.р.с.
   Вецер: паўдн-зах 3..6 м/с
   Вільготнасць: 72..77%
   паxмурна, дождж

   паводле Gismeteo.ru


Бясплатны хостынг

Internet Map