За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная
Новыя падаткі для жыхароў Міншчыны Версія для друку Адправіць на E-mail
04.01.2008 г.
У паселішчах Міншчыны ў 2008 годзе плануецца ўвесці падатак з продажаў тавараў у раздробавым гандлі, на паслугі, за паркоўку, на абнаўленне грамадскага транспарту, а таксама спаганяць грошы за валоданне сабакам.
Абласныя ўлады прыдумалі‑такі магчымасць папаўнення бюджэту за кошт жыхароў Міншчыны. Трэба прызнацца, гэта не ўпершыню: кожнае скліканне абласнога савету дэпутатаў сама перш уводзіла падатак з продажаў у раздробавым гандлі. Стаўкі традыцыйныя і не змяняюцца ўжо трынаццаты год: 5% выручкі ад рэалізацыі тавараў.
Апроч таго, на абласным узроўні мяркуецца ўвесці таксама падатак на паслугі ў памеры 10% выручкі ад рэалізацыі.
Плануецца ўвесці збор з нарыхтоўшчыкаў у памеры 5% падаткавай базы.
Абласны савет дэпутатаў у пошуках «унутраных рэзерваў» збіраецца ўсталяваць зборы за паркоўку (стаянку) транспартных сродкаў у спэцыяльна абсталяваных месцах, за валоданне сабакамі і выкарыстанне іх у прадпрымальніцкай дзейнасці.
Таксама абласныя абранцы народу плануюць увесці мэтавы збор на утрыманне і развіццё інфраструктуры ў памеры 1% ад прыбытку, які застаецца ў распараджэнні прадпрыемства, а таксама мэтавы транспартны збор на абнаўленне і аднаўленне транспарту агульнага карыстання, які выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскіх пасажырскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусных зносінах (2% ад прыбытку).
Зазірнуўшы ў кашалькі жыхароў Мінскай вобласці, вертыкальшчыкі і дэпутаты папоўняць дзяржаўны скарб на 642,5 мільярдаў рублёў.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 05.01.2008 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Новыя падаткі для жыхароў Міншчыны

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5313220





Новае на партале
Advertisement
Надвор'е Мядзельшчыны
   7 кастрычніка 2008
   дзень, 15:00:

   Тэмпература: 12..14°C
   Ціск: 746..748 мм.р.с.
   Вецер: паўн 3..6 м/с
   Вільготнасць: 62..67%
   малавоблачна, без ападкаў

   7 кастрычніка 2008
   вечар, 21:00:

   Тэмпература: 5..7°C
   Ціск: 746..748 мм.р.с.
   Вецер: паўн-усх 2..5 м/с
   Вільготнасць: 87..92%
   ясна, без ападкаў

   8 кастрычніка 2008
   ноч, 3:00:

   Тэмпература: 2..4°C
   Ціск: 748..750 мм.р.с.
   Вецер: паўн 1..3 м/с
   Вільготнасць: 89..94%
   ясна, без ападкаў

   8 кастрычніка 2008
   раніца, 9:00:

   Тэмпература: 5..7°C
   Ціск: 747..749 мм.р.с.
   Вецер: паўн-зах 1..3 м/с
   Вільготнасць: 80..85%
   малавоблачна, без ападкаў

   паводле Gismeteo.ru


Бясплатны хостынг

Internet Map