За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Мядзельскі касцёл без пробашча
Мядзельскі касцёл без пробашча Версія для друку Адправіць на E-mail
04.01.2008 г.
Бласлаўленна ад пробашча Рамана Напярэдадні новага 2008 года пробашч Мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай айцец Раман Новак раптоўна развітаўся з вернікамі і выехаў у Польшчу.
Святару не выдалі дазвол на далейшую працу ў Беларусі. Афіцыйная прычына гэтага невядомая. Ніхто не мае смеласці патлумачыць, што насамрэч здарылася. Таму, на жаль, гэта сітуацыя параджае розныя плёткі. Відаць, камусьці гэта вельмі і вельмі выгадна. Мядзел, і не толькі, “гудзіць” як той вулей. Распачалася жорсткая барацьба за змену складу касцельнага камітэта. Але гэтая, так бы мовіць, “вайна групіровак”, ў Мядзельскім касцёле ідзе ад пачатку аднаўлення парафіі ў 1989 годзе.
Падчас развітання ў касцёле 30 снежня, айцец Раман папрасіў прабачэння за тое, што так і не вывучыў беларускую мову (але добра валодае расейскай). Тым не менш пробашч заклікаў вернікаў любіць сваю Бацькаўшчыну і вучыць беларускай мове моладзь.
У нядзелю, 6 студзеня, чакаўся прыезд новага ксяндза з Польшчы. А пакуль парафіяй кіруе айцец Бярнард Радзік з Кабыльніка.

Меркаванняў (2) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 07.01.2008 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Канешне шкада, што ксёндз з'ехаў.Але мы ( парафіяне) не вартыя гэтага айца. І шкада, што мы ня смелыя.Хаця Рыгор Барадулін Ты адкуль? З крывіцкіх гоняу.Які твой знак? Пагоня.Сцяг твой? Бел-чырвона-белы.Беларус Я, значыць смелы! Мы маглі б даведацца аб гэтай падзеі больш.

Напісаў(-ла) зміцер, 01/07/2008 19:46

Я застаўся без духоўнага кіраўніка, а такіх як я шмат. Шкада, але ўсё будзе добра!

Напісаў(-ла) ChBopak z pod Wilna, 01/09/2008 16:51
Мядзельскі касцёл без пробашча

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 4892468





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map