За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Цуды Міншчыны: Будслаўскі касцёл на першым месцы
Цуды Міншчыны: Будслаўскі касцёл на першым месцы Print E-mail
Monday, 21 January 2008
Ідзе Інтэрнэт-акцыя «Сем цудаў Міншчыны». Яна была прысвечана 70-годдзю сталічнай вобласці і праводзілася на сайце Сем цудаў.
Усяго ў галасаванні бралі ўдзел 46 аб'ектаў.
Першае месца заняў Касцёл у Будславе - па стане на 21 студзеня за яго прагаласавалі 15 640 чалавек. На другім месцы Палацава-паркавы ансамбль у Нясвіжы, за яго прагаласавалі 15 109 чалавек. На трэцім месцы Уваскрасенскі сабор у Барысаве (14 888).
Чацвертае месца ў касцёла езуітаў у Нясвіжы (14 673), пятае ў касцёла Святога Язэпа ў Рубяжэвічах (14 546), шостае і сёмае месца падзялілі касцёл Узвышэння Сьв. Крыжа ў Вілейцы і касцёла святога Міхала Арханёла ў Івянцы. Яны набралі па 14 435 галасоў.
Восьмае месца заняў касцёл св. Аляксея ў тым жа Івянцы (14 055 галасоў).
Мінскія святыні трапілі ў сярэдзіну: праваслаўны сабор св. Духа на 22-м месцы (6 288), царква св. Пятра і Паўла - на 23-м месцы, чырвоны касцёл - 25-ты (5 222), Архікатэдральны касцёл на Плошчы Свабоды - 32-гі.
Афіцыйная "мінская святыня" - Нацыянальная бібліятэка Беларусі - на 28-м месцы. За яе аддаў голас 4 491 чалавек.
Апошняе, 46- месца, заняла возера Нарач, за яго аддалі галасы 2 778 чалавек.
***
Акцыя "Сем цудаў Міншчыны" стартавала 11 кастрычніка 2007 г. Яе ініцыявалі аддзел па справах моладзі Вілейскага райвыканкаму і Вялейскі гаркам ГА "БРСМ" пры падтрымцы раённай газеты "Шлях перамогі", абласной газеты "Мінская праўда" і іншых.
Хоць акцыя афіцыйна скончана, галасы за архітэктурныя помнікі яшчэ дадаюцца.
Фотаздымак і тэкст газеты
"Наша Ніва"

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 14 February 2008 )
 
< Prev   Next >

comments

Абсолютно пустой сайт!
Нет ничего толкового почитать!
Детский сад какой-то!
Как будто в районе больше ничего и не происходит? Кругом один произвол, а на сайте об этом ни слова!

Posted by Районная кобра, on 02/07/2008 at 22:06
Цуды Міншчыны: Будслаўскі касцёл на... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5317175





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map