За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная
У Мядзельскі касцёл прызначаны часовы пробашч Версія для друку Адправіць на E-mail
14.02.2008 г.
Ксёндз Пётр Шарко На пачатку лютага арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч сваім дэкрэтам прызначыў часовым пробашчам Мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай ксяндза Шэметаўскай парафіі Пятра Шарко. А вось айцец Бярнард Радзік з Кабыльніка чамусьці быў вызвалены ад выканання гэтых абавязкаў.
Па нейкіх прычынах не можа атрымаць дазволу на працу ў Беларусі кармеліт з Польшчы айцец Казімір, якога зачакаліся вернікі Мядзельскай парафіі. Але напэўна гэта пытанне так і не будзе вырашана. Бо ў гэтым годзе з Пінскай духоўнай каталіцкай семінарыі выпусцяцца два айцы-кармеліты. Мяркуецца, што адзін з іх узначаліць Мядзельскую парафію.
Нялёгка цяпер ксяндзу Пятру Шарко. Мала таго, што ён галоўны ў Будслаўскім дэканаце, дык яшчэ апякуецца трымя парафіямі – Шэметаўскай, Мядзельскай і Засвірскай. Ксёндз Пётр узяў на сябе абавязкі старшыні касцельнага камітэта з мэтай, каб хоць неяк улагодзіць сітуацыю ў Мядзеле.
А тым часам Мядзельская парафія гудзіць як вулей і поўніцца бруднымі чуткамі. Асобныя групоўкі спрабуюць узяць уладу ў касцёле ў свае рукі. Галоўнае пытанне: чаму не далі дазвол на працу ў Беларусі айцу Раману Новаку? З падачы адной афіцыйнай асобы ў гэтых справах абвінавачваюць самога айца Рамана (за сувязь з БНФ), старшыню касцельнага камітэта Зміцера Вінаградава (за тое што, ён ёсць сябра “злачыннай” Партыі БНФ, а тым больш яшчэ і старшыня Менскай абласной арганізацыі ПБНФ) і актывістку касцельнага камітэта Алу Чаеўскую. А вось іншыя кампетэнтныя органы і службы сцвярджаюць, што галоўная прычына - гэта паклёпніцкія пісьмы вернікаў гэтай жа парафіі на айца Рамана Новака. Дык дзе ж праўда?
Важны момант, што вышэйшае каталіцкае кіраўніцтва так і працягвае маўчаць.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 15.02.2008 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
У Мядзельскі касцёл прызначаны часо...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 4885084





Новае на партале
Advertisement
Надвор'е Мядзельшчыны
   30 жніўня 2008
   раніца, 9:00:

   Тэмпература: 9..11°C
   Ціск: 740..742 мм.р.с.
   Вецер: паўн 3..6 м/с
   Вільготнасць: 82..87%
   паxмурна, дождж

   30 жніўня 2008
   дзень, 15:00:

   Тэмпература: 13..15°C
   Ціск: 741..743 мм.р.с.
   Вецер: паўн-зах 5..9 м/с
   Вільготнасць: 48..53%
   воблачна, без ападкаў

   30 жніўня 2008
   вечар, 21:00:

   Тэмпература: 11..13°C
   Ціск: 742..744 мм.р.с.
   Вецер: паўн-зах 3..6 м/с
   Вільготнасць: 60..65%
   малавоблачна, без ападкаў

   31 жніўня 2008
   ноч, 3:00:

   Тэмпература: 7..9°C
   Ціск: 743..745 мм.р.с.
   Вецер: зах 3..6 м/с
   Вільготнасць: 89..94%
   паxмурна, дождж

   паводле Gismeteo.ru


Бясплатны хостынг

Internet Map