За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Мядзельскі касцёл без пробашча
Мядзельскі касцёл без пробашча Print E-mail
Friday, 04 January 2008
Бласлаўленна ад пробашча Рамана Напярэдадні новага 2008 года пробашч Мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай айцец Раман Новак раптоўна развітаўся з вернікамі і выехаў у Польшчу.
Святару не выдалі дазвол на далейшую працу ў Беларусі. Афіцыйная прычына гэтага невядомая. Ніхто не мае смеласці патлумачыць, што насамрэч здарылася. Таму, на жаль, гэта сітуацыя параджае розныя плёткі. Відаць, камусьці гэта вельмі і вельмі выгадна. Мядзел, і не толькі, “гудзіць” як той вулей. Распачалася жорсткая барацьба за змену складу касцельнага камітэта. Але гэтая, так бы мовіць, “вайна групіровак”, ў Мядзельскім касцёле ідзе ад пачатку аднаўлення парафіі ў 1989 годзе.
Падчас развітання ў касцёле 30 снежня, айцец Раман папрасіў прабачэння за тое, што так і не вывучыў беларускую мову (але добра валодае расейскай). Тым не менш пробашч заклікаў вернікаў любіць сваю Бацькаўшчыну і вучыць беларускай мове моладзь.
У нядзелю, 6 студзеня, чакаўся прыезд новага ксяндза з Польшчы. А пакуль парафіяй кіруе айцец Бярнард Радзік з Кабыльніка.

Show comments (2) - Add comments to this article:

Last Updated ( Monday, 07 January 2008 )
 
< Prev   Next >

comments

Канешне шкада, што ксёндз з'ехаў.Але мы ( парафіяне) не вартыя гэтага айца. І шкада, што мы ня смелыя.Хаця Рыгор Барадулін Ты адкуль? З крывіцкіх гоняу.Які твой знак? Пагоня.Сцяг твой? Бел-чырвона-белы.Беларус Я, значыць смелы! Мы маглі б даведацца аб гэтай падзеі больш.

Posted by зміцер, on 01/07/2008 at 19:46

Я застаўся без духоўнага кіраўніка, а такіх як я шмат. Шкада, але ўсё будзе добра!

Posted by ChBopak z pod Wilna, on 01/09/2008 at 16:51
Мядзельскі касцёл без пробашча ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4892339





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map