
Ідзе Інтэрнэт-акцыя «Сем цудаў Міншчыны». Яна была прысвечана 70-годдзю сталічнай вобласці і праводзілася на сайце
Сем цудаў.
Усяго ў галасаванні бралі ўдзел 46 аб'ектаў.
Першае месца заняў
Касцёл у Будславе - па стане на 21 студзеня за яго прагаласавалі 15 640 чалавек. На другім месцы Палацава-паркавы ансамбль у Нясвіжы, за яго прагаласавалі 15 109 чалавек. На трэцім месцы Уваскрасенскі сабор у Барысаве (14 888).
Чацвертае месца ў касцёла езуітаў у Нясвіжы (14 673), пятае ў касцёла Святога Язэпа ў Рубяжэвічах (14 546), шостае і сёмае месца падзялілі касцёл Узвышэння Сьв. Крыжа ў Вілейцы і касцёла святога Міхала Арханёла ў Івянцы. Яны набралі па 14 435 галасоў.
Восьмае месца заняў касцёл св. Аляксея ў тым жа Івянцы (14 055 галасоў).
Мінскія святыні трапілі ў сярэдзіну: праваслаўны сабор св. Духа на 22-м месцы (6 288), царква св. Пятра і Паўла - на 23-м месцы, чырвоны касцёл - 25-ты (5 222), Архікатэдральны касцёл на Плошчы Свабоды - 32-гі.
Афіцыйная "мінская святыня" - Нацыянальная бібліятэка Беларусі - на 28-м месцы. За яе аддаў голас 4 491 чалавек.
Апошняе, 46- месца, заняла возера Нарач, за яго аддалі галасы 2 778 чалавек.
***
Акцыя "Сем цудаў Міншчыны" стартавала 11 кастрычніка 2007 г. Яе ініцыявалі аддзел па справах моладзі Вілейскага райвыканкаму і Вялейскі гаркам ГА "БРСМ" пры падтрымцы раённай газеты "Шлях перамогі", абласной газеты "Мінская праўда" і іншых.
Хоць акцыя афіцыйна скончана, галасы за архітэктурныя помнікі яшчэ дадаюцца.