|
Праз Марыю да вяршыняў п’едэстала |
|
|
|
07.12.2006 г. |
 У лістападзе гэтага году ў мінскай Архікатэдры адбылося ўрачыстае заканчэнне конкурсу ведаў пра жыццё, дзейнасць і творчасць Яна Паўла II.
13-ці гадовыя мядзельчане браты-блізняты Крывенькія Вадзім і Дзіма аказаліся ў ліку лепшых канкурсантаў. Яны атрымалі дыпломы і невялікія сувеніры. А зімой, падчас школьных канікулаў, хлопцы ў ліку 16 пераможцаў, адправяцца ў пілігрымку па слядах Яна Паўла II у Польшчу. Вадзім і Дзіма Крывенькія вельмі ўсцешаныя асабістай перамогай. адзначылі, што “дзякуючы Марыі, дасягаюцца вяршыні п’едэсталу”. Дарэчы гэтыя хлапчукі-блізняты вельмі актыўныя па жыцці, ну проста гарэзлівыя непаседы. А да Касцёла ў іх асаблівае стаўленне. У Мядзельскім Касцёле Маці Божай Шкаплернай Вадзім і Дзіма служаць міністрантамі, а ў дзіцячым Лёгіёне Марыі “Слугі Сэрца Марыі” яны сапраўдныя лідэры. Спрабуюць хлопцы ўслаўляць Касцёл і ў вершах:
А цяпер пра легіён Вам Мы раскажам пару сказаў. Гэта самы лепшы спосаб Навярнуць людзей да Бога. У Легіёне ўсе мы можам Заахвоціць народ Божы. Каб любіў мацней ён Бога І служыў яму прыгожа.
Дзякуй Богу, што на Мядзельшчыне такая цудоўная моладзь! І ці варта казаць, што моладзь сёння не такая як раней ( у сэнсе горшая)? Количество комментариев (0) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 14.03.2007 г. )
|