За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Нарачанскі гурт ДА!БЛ перамог на рок-фэсце ў Полацку
Нарачанскі гурт ДА!БЛ перамог на рок-фэсце ў Полацку Печать E-mail
07.04.2008 г.
Спявае гурт ДА!БЛ Фестываль беларускамоўных рок-гуртоў прыняў гарадскі Палац культуры. У конкурснай праграме выступілі сем каманд з розных куткоў Беларусі, а ў якасці гасцей – полацкая «Indra», віцебская «Kripa» і сталічны «каранаваны» «Neuro Dubel».
Рок-гурты, якія патрапілі ў конкурсную праграму, былі даволі розныя – і па стылі, і па ўзроўню майстэрства. Адзінае, што адразу кідалася ў вочы, – амаль поўная адсутнасць мясцовых музыкаў. Усяго тры гурты з Полацку і Наваполацку падалі заяўкі на ўдзел у «Начы Ваўкалака», і толькі наваполацкі «Denial of Life» прайшоў у конкурсную праграму. Вядома, мала хто з мясцовых сёння спявае па-беларуску. Але некаторыя гурты проста перакладалі свае тэксты, каб паўдзельнічаць у фестывалі, якіх, на жаль, сёння ў Беларусі праводзіцца зусім не процьма.
Сапраўдным адкрыццём «Начы Ваўкалака» стаў гурт «Da!Бл...» з вёскі Нарач. Хлопцы паказалі зусім «невясковы» ўзровень валодання інструментамі, добры драйв ды па-сапраўднаму рок-н-рольныя тэксты. За што атрымалі і прыз глядацкіх сімпатыяў, і гран-пры ад журы – запіс на прафесійнай студыі ў Мінску.
Вельмі прафесійна і якасна адыгралі сваю праграму і колішнія пераможцы «Рок-Кола» – віцебскі «Восьмыдзень». За што атрымалі спецыяльны прыз ад Інтэрнет-праекта Ximik.info.
Прыз за лепшае гучанне дастаўся «Акропалю» са Смалявічаў, за лепшае шоу – навапалачанам з «Denial of Life». Хаця поўнае права атрымаць апошнюю ўзнагароду мела і мінская «РоСтра». Асабліва выдавалася яе вакалістка Анастасія Карпоўская – і незвычайным голасам, і сваім «жыццём» на сцэне. Але арт-рок, які выконвае гурт, мала каму прыйшоўся да спадобы...
«Узровень гуртоў, якія выступалі на “Начы Ваўкалака”, даволі розны, – адзначыла сябра журы, вядомая беларуская музыка Кася Камоцкая. – Але некаторыя прыемна ўразілі. Напрыклад, я са здзіўленнем даведалася, што ёсць беларуская вёска Нарач, дзе існуе гэткі добры гурт».
І з таго факту, што беларускамоўны рок-фестываль сабраў толькі сем удзельнікаў, Кася Камоцкая параіла не рабіць вялікіх высноваў: «Фестываль малады, ён толькі пачынае набіраць свой прэстыж. Я ўпэўненая, што ў наступны раз удзельнікаў будзе значна больш. І сам па сабе той факт, што рок-фестываль прайшоў на сцэне гарадскога Палаца культуры, а не дзесьці ў падвале ці маленькім клубе, гаворыць пра яго ўзровень».
Увесь цяжар арганізацыі фестываля ўзвалілі на свае плечы полацкая паэтка Лера Сом і ўдзельнікі мясцовага гурта «Indra». Яны, дарэчы, прадставілі на суд публікі свае песні – новыя, але з фірмовым «індраўскім» гучаннем і добрымі тэкстамі.
«Мне б хацелася, каб беларуская культура развівалася ва ўсіх сваіх праявах, у тым ліку ў рок-музыцы. Але, на жаль, беларускамоўнымі гуртамі сёння асабліва ніхто не займаецца, – кажа Лера Сом. – Таму мы і праводзім гэты фестываль – каб даць магчымасць вырасці новаму пакаленню беларускіх музыкантаў. Вось, паглядзіце, пераможцамі ў нас стаў гурт «Da!Бл...», пра які яшчэ ўчора ніхто не ведаў. Так што, думаю, гэта мае сэнс».
«Da!Бл...» (вёска Нарач) – уладальнікі Гран-пры «Начы Ваўкалака»
«Восьмыдзень» (Віцебск) – уладальнік спецыяльнага прызу ад сайта Ximik.info
«Акропаль» (Смалявічы) – прыз за лепшае гучанне
«Denial of Life» (Наваполацк)
«РоСтра» (Мінск)
«Алмазны фронт» (Віцебск)
Госці і арганізатары ў адной асобе – полацкі гурт «Indra»

Фрагмент выступу гурта ДА!БЛ


Андрэй АЛЯКСАНДРАЎ,
фота Сафіі ПАЛАТЫ
Ximik.info

Падрабязней пра гурт ДА!БЛ

Количество комментариев (6) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 14.04.2008 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Віншую, хлопцы!

Написал тутэйшы,
Дата 04/07/2008 Время 19:36

'Да!Бл' для мядзельскага раёна як 'БН' для Бярозы ці 'бітлы' для Ліверпуля.

Написал вандал,
Дата 04/07/2008 Время 19:56

а я так i ведала!!!!!! хто ж яшчэ, калi не яны ! толькi выбачайце, што не знайшла транспарту у Полацк паехаць..

Написал metal-crazy-cat,
Дата 04/09/2008 Время 15:59

А я і не сумнявауся у іх перамозе

Написал Аляксей,
Дата 04/10/2008 Время 16:36

Vinshuyu!

Написал zmitrik,
Дата 05/02/2008 Время 12:45

малайцы хлопцы!!!!!!!!!!!!!
респект вам и уважуха!!!!!!!!!!!!!!!!!

Написал просты хлопчык,
Дата 05/31/2008 Время 03:21
Нарачанскі гурт ДА!БЛ перамог на ро... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6095032





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map