За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Нарачанскі пачастунак — на любыя густы ласунак
Нарачанскі пачастунак — на любыя густы ласунак Печать E-mail
14.04.2008 г.
Журналiсты "Звязды" гутараць з дырэктарам Нарачанскага масласырзавода Тамарай Мiкалаеўнай Карабут.
Прадпрыемства мае больш за 50-гадовую гiсторыю. Уваходзiць у склад Мiнскай абласной дзяржаўнай установы "Мiнаблмясамалпрам". Яшчэ чатыры гады таму было стратным, закрэдытаваным. Прарыў да эканамiчнай стабiльнасцi тут звязваюць з прызначэннем новага кiраўнiка. Сёння завод нарошчвае выпуск таварнай прадукцыi, перавыконвае даведзеныя прагнозныя паказчыкi.

Коратка пра суразмоўцу

Тамара Мiкалаеўна родам з Лунiнецкага раёна. Скончыла Пiнскi тэхнiкум мяса-малочнай галiны, пазней Магiлёўскi тэхналагiчны iнстытут. Па адукацыi — iнжынер-тэхнолаг.
Працяглы час працавала ў Хойнiках, спачатку на масласырзаводзе, затым на сыраробным камбiнаце — тэхнолагам, галоўным тэхнолагам. У 1990 годзе пераехала з сям’ёй у Нарач, прыняла абавязкi галоўнага iнжынера. Пазней прызначана намеснiкам дырэктара па вытворчасцi. У 2003 годзе ўзначалiла калектыў.


— Агульнавядома, што "малако — на языку каровы". А пра вашу прадукцыю можна смела сказаць: пачатак яе высокай якасцi закладваецца ва ўнiкальнай сыравiннай зоне.

— Зона ў нас сапраўды незвычайная — Нарачанскi край з яго залiўнымi лугамi, разнастайным багаццем траў на выпасах, што хаваюцца ў гушчынi сасоннiку. Паласуецца кароўка разнатраўем з запаведных палян, зап’е вадой з лясной крынiцы цi возера, i малако ў яе — казачнага смаку... Возяць нам яго пятнаццаць гаспадарак Мядзельскага раёна, i пастаўляе нават адна гаспадарка з Лагойскага: СВК "Крайск" дае недзе 6—7 тон малака ў суткi. Замацаваны за намi i чатыры калгасы Маладзечанскага раёна, але сыравiну ад iх пакуль не атрымлiвалi.
Хачу адзначыць, што сваiмi пастаўшчыкамi мы вельмi задаволеныя. Стараюцца ўсе — i СВК "Свiрскi край", якi возiць больш за iншых, i СВК "Занарачанскi", i "Мiжазёрны край", ды i iншыя не лянуюцца. Малако паступае пераважна высокiм гатункам, багатае на тлушчы i бялок, ахалоджанае, чыстае, практычна не бывае выпадкаў фальсiфiкацыi. А гэта важна як для забеспячэння якасцi прадукцыi, так i для выхаду яе з тоны сыравiны. Пастаянна бачым тэндэнцыю нарошчвання бялку. Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць сваiм дзелавым партнёрам за сумленнасць i адказнасць. У тым, што завод у апошнiя гады па эканамiчных паказчыках цвёрда iдзе ў першай "пяцёрцы" перапрацоўчых прадпрыемстваў вобласцi — прамая iх заслуга.
Са свайго боку па меры магчымасцi стараемся iм дапамагаць — сродкамi на зарплату i для набыцця неабходных гаспадаркам ГЗМ, хiмiкатаў, угнаенняў, камбiкармоў, расходных матэрыялаў. (Раённай ветэрынарнай службе купiлi нават сканер УГД для жывёлы.) Бяром банкаўскiя крэдыты, калi не хапае ўласнага "кашалька". Пазней гаспадаркi разлiчваюцца з намi малаком.

— Што робiцца на прадпрыемстве для ўдасканалення ўласнай вытворчасцi?

— Само жыццё вымушае не стаяць на месцы, пастаянна развiвацца. На капiтальную рэканструкцыю пакуль сродкаў няма, таму пачалi з "касметычнага" рамонту — адрамантавалi электрыку, каналiзацыйныя стаякi, сантэхнiку, столь, выканалi iзаляцыю трубаправодаў, паклалi плiтку на сцены, замянiлi памывачныя шлангi i выканалi шэраг iншых неадкладных вiдаў работ. Старую амiячную кампрэсарную заводскага халадзiльнiка пачалi пераводзiць на фрэон. Будаўнiкi-рамонтнiкi працуюць у нас i сёння.
Больш за ўсё станоўчых змен у тэхналогii. Укараняем перадавыя тэхналогii, дзякуючы чаму выпускаем новыя для прадпрыемства прадукты. За апошнiя тры гады рэзка павялiчылi асартымент, асаблiва натуральнамалочнай прадукцыi. Патрабавальны пакупнiцкi попыт прымусiў тое ж малако выпускаць розных гатункаў i найменняў, рознай тлустасцi, вiтамiнiзаванае i г.д. Так i кефiр — розных назваў, тлустасцi i розны па саставу.
Традыцыйны прадукт — тварог пачалi выпускаць у дробнай фасоўцы з напаўняльнiкамi, фруктамi: з курагой, з разынкамi, малiнай, ананасам. Выпускаем стаўшы вельмi папулярным тварог сычужны 9-працэнтнай тлустасцi. Пашырылi асартымент сыру цвёрдага сычужнага. Калi да гэтага завод недзе на працягу 50 гадоў выпускаў сыр "Пашахонскi" цi блiзкi да яго па тэхналогii "Кастрамскi", то ў апошнiя гады асвоiлi групу "Расiйскiх" сыроў.

— Нас сёння частавалi вельмi здаровым, як нам здалося, i смачным прадуктам — напiткам "Бiя-Рытм".

— Гэта таксама з новых прадуктаў — соказмяшчальны напiтак на аснове малочнай сыроваткi. Ён прыйшоўся даспадобы нашым спажыўцам, таму пачынаем нарошчваць аб’ёмы выпуску. Па смаку нагадвае апельсiнавы сок, асвяжальнага дзеяння, усё натуральнае, без кансервантаў.
З навiнак — i бiякефiр з лактулозай. Адпачываючыя нарачанскiх санаторыяў п’юць яго вельмi ахвотна.
Завод у нас параўнальна невялiкi, а асартымент прадукцыi, якую выпускаем, — шырокi. I на спецыялiстаў у сувязi з гэтым кладзецца значная нагрузка. Але такiя правiлы дыктуе рынак.
Многае зроблена па сертыфiкацыi прадукцыi, а гэта гарант якасцi. Маем 18 расiйскiх сертыфiкатаў i такую ж колькасць беларускiх. Прычым расiйскiя сертыфiкаты абараняем у Расiйскай Федэрацыi, i з кантрольнымi праверкамi прыязджаюць да нас менавiта расiйскiя спецыялiсты. Адпаведныя айчынныя службы, безумоўна, не менш патрабавальныя, але мець справу з тэхнiчнымi нарматыўнымi прававымi актамi хоць i саюзнай, але iншай дзяржавы, i з яе спецыялiстамi заўсёды складаней, нават маральна.
У лiку першых перапрацоўчых прадпрыемстваў вобласцi ўкаранiлi ў сябе сiстэму ISО 9000-2001, сёлета будзем яе пацвярджаць. Рыхтуемся да ўкаранення сiстэмы ХАССП.
У нас свая акрэдытаваная лабараторыя, працуюць квалiфiкаваныя спецыялiсты. Абапiраемся на навуку, супрацоўнiчаем з БелНIКЦIМППам, у прыватнасцi, па заквасках. Разлiчваем з удзелам iнстытута паступова мадэрнiзаваць вытворчыя ўчасткi. А развiвацца нам патрэбна па ўсiх напрамках, бо кормiм курортную зону. У свае штогадовыя бiзнэс-планы закладваем пазiцыi па тэхнiчным пераўзбраеннi, выконваем iх у многiм уласнымi сiламi, а па асаблiва сур’ёзных пазiцыях разлiчваем на дапамогу дзяржавы ў асобе канцэрна, галiновага мiнiстэрства. Спадзяёмся атрымаць крэдыты на льготных умовах для далейшай мадэрнiзацыi вытворчасцi. Вельмi вялiкiм попытам, у тым лiку на расiйскiм рынку, карыстаецца наш тварог, таму плануем закупiць новую высокапрадукцыйную тварожную лiнiю. Хацелi б вырашыць i пытанне з перапрацоўкай сыроваткi.

— У тэлефоннай размове вы сказалi, што два гады запар прадпрыемства атрымлiвае на мiжнароднай выставе ў Санкт-Пецярбургу за сваю прадукцыю сярэбраныя медалi...

— Не толькi сярэбраныя, але i залатыя. У 2006 годзе атрымалi залаты медаль за сыр "Расiйскi асобы" i сярэбраны — за масла "Сялянскае". А ў мiнулым годзе залаты медаль за масла "Сялянскае", а за сыр — сярэбраны. Прыемна, што за апошнi час адчувальна дабавiлася ўзнагарод, дыпломаў разнастайных выставак i прафесiйных конкурсаў. У тым лiку мiжнароднай унiверсальнай выстаўкi-ярмаркi "Мiнск—Балашыха-2006", "Беларускага аграпрамысловага тыдня", якi прайшоў у 2007 годзе, "Прад-экспа-2007" i гэтак далей.

— Якiм чынам вы дабiваецеся такой высокай якасцi прадукцыi, што iдуць удзячныя пiсьмы нават з-за мяжы?

— Вядома ж, нават само абсталяванне не дазволiць выпусцiць няякасную прадукцыю. Напрыклад, iснуе аўтаматычны кантроль за тымi ж тэмпературнымi рэжымамi. Аўтаматыка не "пусцiць" прадукцыю ў рэалiзацыю, калi тая не прайшла тэрмiчную апрацоўку, верне на лiнiю. Цяпер тэхнiка дазваляе мiнiмiзаваць "чалавечы фактар". Але тым не менш мы спадзяёмся перш за ўсё на свой калектыў, разлiчваем на сваiх людзей, на iх старанную працу. Пра калектыў магу сказаць толькi самае добрае. На нашым прадпрыемстве працаваць, я думаю, ва ўсiх сэнсах цiкава, у тым лiку ў матэрыяльным, але i складана. Завод заўсёды быў прадпрыемствам высокай культуры вытворчасцi, i патрабаваннi да якасцi прадукцыi заўсёды прад’яўлялiся высокiя, бо самi ведаеце — курортная зона. Але за апошнi час патрабаваннi ўзраслi яшчэ больш, адпаведна ўзрасла i нагрузка на ўсiх спецыялiстаў, рабочых. Калектыву патрэбна самому думаць пра мадэрнiзацыю абсталявання, пра ўкараненне новых тэхналогiй, пра сучасную ўпакоўку, пра тое, каб самiм сабраць малако ў насельнiцтва, самiм развезцi гатовы прадукт у магазiны i iншыя месцы, да спажыўца — галава можа пайсцi кругам. I толькi зладжанасць, моцная спайка спецыялiстаў, рабочых дазваляе з усiм гэтым спраўляцца своечасова. У нас ёсць дынастыi, якiя цэментуюць калектыў. Развiта настаўнiцтва, што дазваляе арганiзоўваць заняткi "працоўнай акадэмii" прама на рабочых месцах. У ролi настаўнiкаў выступаюць начальнiк вытворчасцi Таiса Вiтальеўна Казлова, старшы майстар сырцэха Ванда Антонаўна Януковiч, старшы майстар цэха натуральнамалочнай прадукцыi i маслацэха Ларыса Мiкалаеўна Сцяпанава — гэта кадры з вялiкiм вопытам i стажам работы. Ёсць агульная настроенасць на тое, каб высока трымаць нашу гандлёвую марку — "Нарачанскiя пачастункi".
Праўда, iснуюць пэўныя складанасцi з кадрамi, асаблiва спецыялiстаў. Спрабавалi запрашаць студэнтаў-выпускнiкоў профiльнага Магiлёўскага ўнiверсiтэта харчовай прамысловасцi. Але ў вёсцы — а наша прадпрыемства размешчана хоць i ў санаторна-курортнай зоне, але ў вёсцы Нарач — яны затрымлiваюцца не вельмi ахвотна. Нават пры ўмове выдзялення дамоў у аграгарадку. Маладыя спецыялiсты адпрацоўваюць два прадугледжаныя законам гады i становяцца "на крыло". Таму вырашылi надалей рабiць стаўку на падрыхтоўку ўласных кадраў — на тую моладзь, якая прыходзiць да нас пасля тэхнiкума цi вучылiшча, працуе на рабочых месцах i жадае вучыцца далей, завочна.
Мы, наколькi можам, клапоцiмся пра свой калектыў, стараемся аддзячыць людзям за iх старанную працу, i не толькi зарплатай. Трымаем рабочую сталовую, дзе кормiм работнiкаў завода бясплатнымi абедамi, i заводскую пральню — для грамадскiх патрэб, паслугi яе даволi танныя. Аказваем адчувальную дапамогу маладым спецыялiстам i маладым сем’ям. Усiм работнiкам — дапамогу на аздараўленне падчас водпуску, пры самастойным набыццi пуцёвак на адпачынак i лячэнне, пры адпраўцы дзяцей у летнi лагер, а таксама ў выпадку вяселля, юбiлейнай даты цi нейкiх iншых падзей. Радуе, што зноў пачалi спраўляцца вяселлi, значыць, калектыў амаладзiўся i мае перспектыву. Прадпрыемства дае работу многiм жыхарам Мядзельскага раёна, гарантуе iх сем’ям дабрабыт. I такiм чынам замацоўваем кадры для перспектыўнай курортнай зоны.
Прама цi ўскосна, але яно клапоцiцца i пра населены пункт, дзе размяшчаецца — ад нашай кацельнi атрымлiваюць цяпло i гарачую ваду жылыя дамы вакол завода, бальнiца, дзiцячы садок. Частка расходаў пакрываецца камунальнымi плацяжамi насельнiцтва, але ўсё ж асноўны фiнансавы цяжар i клопат пра надзейнае функцыянаванне абсталявання — на нашых плячах.

— Раскажыце пра свае рынкi збыту.

— Шмат прадукцыi пастаўляем у Расiю — тварог, масла, сыры. А дома, у Беларусi, асноўная яе маса, галоўным чынам натуральнамалочныя прадукты, рэалiзуюцца ў сталiчнай вобласцi, перш за ўсё ў Мядзельскiм раёне. Прыкладна ў 80 месцаў раёна развозiм сваю прадукцыю, i не толькi ў магазiны, на аб’екты грамадскага харчавання, але i ў санаторыi, Дамы адпачынку, пансiянаты i iншыя ўстановы, дзе людзi папраўляюць здароўе. Гэта накладвае на нас асаблiвую адказнасць за якасць, наогул за спажывецкiя вартасцi нашага прадукту. Калi б санаторна-курортных устаноў не было, спажыванне нашай прадукцыi на тэрыторыi раёна зменшылася б у два разы. Прыемна, што нам звоняць мiнчане, якiя адпачывалi на Нарачы, нават расiяне, i дзякуюць за нашу прадукцыю. Днямi праводзiлi сход акцыянераў, i да мяне падышла былая наша работнiца Зiнаiда Сцяпанаўна Купрэвiч i сказала, што на яе хатнi адрас з Расii прыслалi для нас падзячнае пiсьмо знаёмыя, якiя летась адпачывалi ў запаведнай зоне возера Нарач i харчавалiся нашымi прадуктамi. Людзi не паленавалiся напiсаць спецыяльна пiсьмо, каб падзякаваць. Гэта не можа не радаваць.
Iдучы насустрач пажаданням гасцей Нарачанскага краю, летам часта арганiзоўваем выязны гандаль прама на беразе возера, у тым лiку гандлюем уласным марожаным, якога выпускаем 12 найменняў, з рознымi напаўняльнiкамi — з персiкам, чарэшняй, манга, фiсташкамi, клубнiцамi, з какосавай стружкай. Адпачываючым такая "дастаўка на дом" вельмi падабаецца. А для нас такi непасрэдны кантакт — яшчэ i форма вывучэння попыту. У нас часта адпачываюць жыхары Лiтвы, i наша прадукцыя карыстаецца сярод iх папулярнасцю. Адпачываюць людзi нават з Iзраiля, таксама нiколi не чулi ад iх нiякiх прэтэнзiй.
Развiваем фiрменны гандаль. Маем два магазiны ў Мядзельскiм раёне i гандлёвы павiльён на мiнскай Камароўцы. Пакупнiкi не абыходзяць iх бокам.
Адным словам, мы адчуваем сябе ў цэнтры ўвагi i разумеем, што не можам дрэнна працаваць. Няма ў нас такога права.
Публiкацыю падрыхтавалi Уладзiмiр Хiлькевiч,
Веранiка Арлоўская i Марыя Жылiнская (фота),
газета "Звязда"

Количество комментариев (2) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 18.04.2008 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Сколько волка не корми...
Давайте не будем заниматься восхвалением маслосырзавода.
Вот я, например, живу не в России, а в Мяделе. В районном центре. И мне, как и многим, приходит иногда желание утром попить свежего молочка. А где его взять???
Местный МСЗ привозит молоко после обеда, хотя рассчитываться за него 'негласно' обязуют вовремя... Почему Вилейский, Поставский и даже Минские молочные заводы привозят молочную продукцию много раньше за десятки километров???
Хотелось бы узнать ответ самого директора завода, а то напрашивается пословица 'Всяк кулик свое Б О Л О Т О хвалит'

Написал Светлана,
Дата 05/13/2008 Время 20:51

Абсолютно согласна со Светланой. Где тот знаменитый кефир, которым восхищались минчане, почему надо пить какойто 'кефирный напиток'? Почему минская продукция дешевле? Почему вилейская вкуснее?

Написал Ольга,
Дата 05/18/2008 Время 21:54
Нарачанскі пачастунак — на любыя гу... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 5316972





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map