|
Спецслужбы працягваюць ціск на Руслана Шошына |
|
|
|
Wednesday, 14 May 2008 |

Супрацоўнікі КДБ працягваюць ціснуць на актывістаў моладзі БНФ з прычыны міжнародных адукацыйных паездак, - паведамляе прэс-служба партыі.
Мядзельскі сябра моладзевага крыла партыі БНФ Руслан Шошын збіраўся паехаць на кароткатэрміновае навучанне ў Швецыю. Аднак хлопец перад самым ад'ездам захварэў і не здолеў прыняць удзел у дадзенай адукацыйнай праграме. Як высветлілася, сам факт спробы студэнта Мінскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжу Руслана Шошына перасячы мяжу вельмі занепакоіў КДБ.
Вось што распавёў Руслан:
- Пакуль я знаходзіўся ў шпіталі, маім бацькам некалькі разоў тэлефанавалі з Камітэту дзяржаўнай бясьпекі й пагражалі адлічэньнем мяне з каледжу. Пазьней я асабіста меў размову з супрацоўнікам КДБ, які ў нахабнай манеры імкнуўся запужаць мяне, каб я болей нават не спрабаваў выяжджаць за мяжу на адукацыйныя курсы.
Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Wednesday, 14 May 2008 )
|