|
22.01.2007 г. |
|
Разам з вернікамі Мядзельскай парафіі ў Менск 17.11.2006 года пілігрымавалі чацвёра дзетак з Мядзельскага сацыяльнага прытулку. Але імі, ўсю дарогу па асаблівай уласнай праграме, апекавалася іх непасрэдны кіраўнік з прытулку.Мэта паездкі ў Менск дзяцей з прытулку – гэта выключна толькі наведванне божых храмаў беларускай сталіцы.Самі ж мядзельскія вернікі пабывалі і ў Курапатах, і ў крамах і г.д. Дарэчы было вельмі заўважна, што веліч і прыгажосць касцёлаў,асабліва ўрачыстая святая Імша ў Чырвоным Касцёле пасялілі ў душах дзяцей з прытулку надзею на ўласную шчаслівую будучыню і ўмацавалі веру ў людзей, і асабліва ў родных бацькоў. А напрыканцы, канешне ж як заўсёды, мядзельскіх людзей, асабліва дзяцей, прывабіў сталічны Макдональдс.
|
|
Последнее обновление ( 14.03.2007 г. )
|