За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Чакаем Дзмітрыя Паўлючэнка на наступным фэсце ў Будславе...
Чакаем Дзмітрыя Паўлючэнка на наступным фэсце ў Будславе... Print E-mail
Thursday, 03 July 2008
Сёлетнія ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай прайшлі ў традыцыйным фармаце. Хіба, галоўная навінка - размяшчэнне сцэны фэсту не з боку былога аэрадрома, а з паблізу цэнтральнага ўваходу.
Ды вось было яшчэ адно значнае адрозненне сёлетняга фэсту ад мінулагодніх: кожны проста не мог не заўважыць той агромністай колькасці міліцыі. Прывезлі нават байцоў унутраных войск. У сувязі з гэтым узнікае лагічнае пытанне: а навошта тая міліцыя. Для якіх злодзеяў яна была падрыхтавана? Для наведнікаў фэсту з бел-чырвона-белымі сцягамі? Адным словам, наша ўлада і тут умудрылася наладзіць паляванне за іншадумцамі. Ды вось адна маленькая незадачка атрымліваецца: спалучэнне белага ды чырвонага колера традыцыйна не толькі для народнай беларускай культуры, але характэрна і для хрысціянства ўвогуле. Бела-чырвона-белае спалучэнне колераў - гэта сімвал пакут хрыстовых і сімвал збаўленчай сілы. Што тут казаць, калі нават у "прауладнага" Мітрапаліта Філарэта на ўбранні прысутнічаюць бела-чырвона-белыя стужкі...
Таму чакаем у наступных годзе на фэсце ў Будславе адданага байца прэзідэнта, падазраванага ў прычаснасці да знікнення вядомых палітыкаў Беларусі, Дзмітрыя Паўлючэнкі і яго бравых хлопцаў...

Show comments (4) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 03 July 2008 )
 
< Prev   Next >

comments

Я была в Будславе.Хочу вам сказать ,что не место бел--чырвона-белым флагам на религиозном празднике.Идите на празднование ДНЯ НЕЗАВИСИМОСТИ И ПОДНИМАЙТЕ ТАКИЕ ФЛАГИ И НЕ НАДО ПОДСТАВЛЯТЬ КОСТЕЛ.

Posted by Натали, on 07/03/2008 at 17:52

Наталі!
А вам не падаецца абсурдным той факт, што на хрысціянскім свяце забараняюць уздымаць сцяг, колеры якога вельмі распаўсюджаны ў хрысціянскай культуры. Нават у касцёлах калі прыбіраюць алтар да свята, то кветкі вельмі часта выкладваюць белыя ды чырвоныя разам - каб атрымалася бел-чырвона-белая стужка... Так может может и таким сочетаниям цветов не место в костеле? Может высшеме православному духовенству стоит 'поменять' свои убранства и избегать использования сочетания цветов, так ненавистной нашей нехристианской власти.

Posted by Damavik, on 07/03/2008 at 21:16

А вы в курсе.как вы подставили в Мяделе ксендза и Мядельский костел,Я считаю,что политика и религия несовместимы.

Ад вэб-рэдактара
Нет, не в курсе. Вы вообще с кем здесь разговариваете?

Posted by Натали, on 07/04/2008 at 21:08

Вельмі шкада людзей Мядзельшчыны, менавіта тых што купіліся на плёткі асобных вернікаў. 'Бяда' і шчасце айца Рамана ў тым, што ён вельмі незалежны чалавек. Ён проста ад першага дня адмовіўся лізаць ногі і іншыя органы тым вернікам якія імкнуцца да бязмежнага валадарства ў Мядзельскім касцёле. Айцец Раман зараз вельмі і вельмі шчаслівы! А вернікі Мядзельскага Касцёла працягваюць вайну паміж сабой.

Posted by Зміцер Вінаградаў, on 07/09/2008 at 21:00
Чакаем Дзмітрыя Паўлючэнка на насту... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6118858





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map