За Свабоду!
Паазер'е
Home
Актывіста затрымалі за ўгон ўласнага аўто Print E-mail
Thursday, 24 July 2008
Зміцер Вінаградаў, патэнцыйны кандыдат ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, знаходзіўся 24 ліпеня ў Мядзельскім РАУС да 7 гадзін вечару. Яго затрымалі ў той жа дзень, калі ён ехаў на ўласнай машыне ў Вілейку, дзе знаходзіцца акруговая выбарчая камісія. Міліцыянты сказалі, што машына нібыта знаходзіцца ва ўгоне і патрэбна ўсё высветліць.
Спадар Вінаградаў сказаў па тэлефоне: “Я ўпэўнены, што мяне затрымалі наўмысна. Справа ў тым, што я вёз у акруговую камісію спіс сваёй ініцыятыўнай групы. Я мушу здаць яго да 19 гадзіны. А мяне затрымалі, каб я спазніўся”.
На наша пытанне, чаму ён адклаў падачу дакументаў на самы апошні дзень, Зміцер Вінаградаў адказаў:
“Я своечасова ўсё зрабіў. Але на аднаго сябра маёй групы зрабілі моцны ціск, і ён адмовіўся ад працы ў групе. Таму я вымушаны быў зрабіць новы спіс”.

Show comments (2) - Add comments to this article:

Last Updated ( Friday, 25 July 2008 )
 
< Prev   Next >

comments

такая вось улада
такая яе справядлівасць

Posted by dream, on 07/28/2008 at 18:28

Правильно сделали! Д. Виноградов за столько лет своей 'оппозиционной ' деятельности ничего не сделал для своих земляков, даже не попытался. Ничего он не сдалал бы и в случае избрания его в парламент. Почти все, кто его знает - знают - он просто нагло рвется к власти. Кто думает по другому , думает еще что Д. Виноградова заботят вопросы демократизации - тот просто его недостаточно узнал. Так что милиция в данном случае оказала услугу народу!

Posted by Гражданин, on 07/29/2008 at 12:16
Актывіста затрымалі за ўгон ўласнаг... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6113761





Adverts
Advertisement
Weather forecast
   3 December 2008
   evening, 20:00:

   Temperature: 2..4°C
   Pressure: 738..740 mm
   Wind: east 3..6 m/s
   Humidity: 92..97%
   overcast, rain

   4 December 2008
   night, 2:00:

   Temperature: 3..5°C
   Pressure: 737..739 mm
   Wind: east 3..6 m/s
   Humidity: 91..96%
   overcast, rain

   4 December 2008
   morning, 8:00:

   Temperature: 3..5°C
   Pressure: 737..739 mm
   Wind: east 3..6 m/s
   Humidity: 90..95%
   cloudy, no precipitation

   4 December 2008
   afternoon, 14:00:

   Temperature: 3..5°C
   Pressure: 738..740 mm
   Wind: south-west 3..6 m/s
   Humidity: 85..90%
   cloudy, no precipitation

   info from Gismeteo.ru


Бясплатны хостынг

Internet Map