За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow “Нарачанская зара” падклала свінню каталікам
“Нарачанская зара” падклала свінню каталікам Print E-mail
Sunday, 07 January 2007
Мядзельскія вернікі каталіцкага веравызнання ўважліва прачытаўшы суботні нумар (ад 6 студзеня 2007 года) раённай газеты “Нарачанская зара”, асабліва каталіцкі каляндар на новы год, прыйшлі ў нядзелю, 7 студзеня, у касцёл са свечкамі. Многія хацелі купіць свечкі ў касцёле і пасвенціць як грамнічныя. Іншыя вернікі і пробашч касцёла не маглі ўцяміць, што адбываецца з людзьмі. Што за жарты навагоднія! Сёння ж святкуецца Хрост Пана! Свенціцца толькі вада!
Дык гэта ж аказваецца “Нарачанка” падклала свінню вернікам! Рэдакцыя газеты так і напісала: 7 студзеня – Грамніцы(Стрэчанне Гасподняе). На самой жа справе сёлета як і кожны год гэтае свята адзначаецца толькі 2 лютага.
Але ж “Нарачанцы” гэтага падалося мала, яна і каталіцкае Купалле (Нараджэнне Яна Хрысціцеля) перанесла на 15 чэрвеня. А ўсе ж людцы адзначалі яго толькі 24 чэрвеня.
Вось і вер пасля такога беларускім дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі. Напэўна ад БТ вучацца!

Show comments (4) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Новый календарь от 'Нарочанки' - браво! :D

Posted by кто-то, on 01/08/2007 at 15:35

Няхай у касьцёле уважліва слухаюць, што ксёндз кажа, каб потым па дзяржгазэтах даты сьвятаў ня глядзець.

Posted by Кастусь Шыталь, on 01/11/2007 at 05:45

... але ж людзі ў нас 'граматныя' - газеты чытаюць... :D

Posted by Адміністратар, on 01/11/2007 at 11:47

tuletnaya bumaga

Posted by evgenit, on 03/28/2008 at 10:37
“Нарачанская зара” падклала свін... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6121441





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map