За Свабоду!
Паазер'е
Home
Моладзь зьбіраецца аднаўляць Мядзельскую Кальварыю Print E-mail
Friday, 22 August 2008
Мядзельская Кальварыя знаходзіцца на ўскраіне гораду Мядзел, абапал аўтатрасы Мядзел—Паставы (праз Чарняты). Гэта гістарычнае месца пакланеньня вернікаў-каталікоў.
Кальварыя ўнікальная тым, што такога тыпу пабудоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі няма. Сёньня маем парэшткі 18-ці каменна-цагляных каплічак, месцазнаходжаньне якіх абазначаюць драўляныя крыжы. Два разы на год (у ліпені і верасьні) вернікі Мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай ушаноўваюць гэтыя сьвятыя мясьціны шматлюднай працэсіяй і набажэнствамі. Агульная працягласьць Крыжовай Дарогі 2 км.
Гісторыя Мядзельскай Кальварыі сягае ў 1772 год. У тыя гады складалася яна з 21 каплiцы i 8 брамаў, разьмешчаных па палях, паблiзу касьцёла i ў рынку мястэчка. Кальварыя задумана i пабудавана паводле пляна Дарогi Крыжовай у Ерусалiме. З густам разьмешчаны каплiцы рознага кшталту, збудаваныя з дрэва на каменных падмурках, разьмешчаны былi абразы i фiгуры драўляныя. Асьвяціў Кальварыю бiскуп Фэлiкс Тавянскi -- суфраган беларускi, 8 жнiўня 1772 г. Цырымонiя гэта цягнулася 4 днi. Праз цэлы час запрошаных гасьцей частавалi гаспадары Кошчыцы. У 1866 годзе парафія была перададзеная праваслаўнаму духавенству. Кальварыя нейкі час была занядбаная.
У 1927--29 г. Мядзельская Кальварыя пачала адбудоўвацца са стацыямі Пана Езуса і Маці Божай. Айцец Браніслаў Ярасінскі быў ініцыятарам гэтай падзеі. У тыя часы даўнюю тэрыторыю Кальварыі займаў Генрых Козел-Паклеўскі, жыхар Старога Мядзела. Пад капліцу вызначыў ён плошчу 7 м у шырыню (якую потым пашырыў да 9 м) на іншым месцы, больш разнастайным пад назовам «Гуркі». З дапамогай мясцовых жыхароў а.Браніслаў устанавіў месца для капліц, гледзячы на плян Кальварыі Зэбжыдоўскай. У адзначаных месцах залажыў крыжы. Стацыю дарогі Крыжовай адкрыў і пасьвяціў кс.-бп. Уладзіслаў Бандурскі на Зялёныя Сьвяткі 27 траўня 1928 г. Пасьля сьмерці Генрыка Козела-Паклеўскага кармеліты купілі ад Валатковіча 50 га зямлі пад Кальварыю за грошы, атрыманыя ад продажу фальварку Некасецк. У 1933--1938 г. стараньнем а.Ігнацыя Быліцы пабудавана 15 капліц з цэглы, каменьня, пакрытых бляхай. У летні час Кальварыя напаўнялася пілігрымамі, якія карысталіся духоўнай паслугай законьнікаў. Далейшую работу па рамонце Кальварыі перарвала другая сусьветная вайна. 2 лістапада 1942 г. Кальварыя, якая налічвала каля 40 капліц, практычна была разабрана і зьнішчана.
«Кальварыя духоўнасьці і змаганьня за Беларусь» — назва экскурсійнага маршруту, які мы прапануем і які мусіць быць такім:
- касьцёл Маці Божай Шкаплернай у г. Мядзел;
- Мядзельская Кальварыя;
- в.Нарач(Кабыльнік): касьцёл сьвятога Андрэя, царква. У гэтай вёсцы ў 1948--1950 г. пад кіраўніцтвам Расьціслава Лапіцкага дзейнічала антысавецкае мядзельска-смаргонскае падпольле;
- в. Чэхі (на ўездзе ў вёску агульнахрысьціянскі Крыж ручной работы вядомага мастака А.Цыркунова);
- в. Каралінова Пастаўскага раёна (помнік на вясковых могілках Фларыяну Даноўскаму — удзельніку паўстаньня К. Каліноўскага і сядзіба мастака Альфрэда Ромэра);
- касьцёл у в.Камаі (там ёсць абраз «Ісус і сірата» работы мастака А. Ромэра і гэта месца працы ксяндза Казіміра Сваяка — змагара за беларускасьць).
Дзякуючы гэтаму маршруту, людзі даведаюцца пра герояў, якія жылі дзеля Беларусі і прайшлі сваёй пакутнай Крыжовай Дарогай. Мы лічым, што трэба дзейнічаць так. Па-першае, значную долю дзейнасьці накіраваць на гістарычнае даследаваньне і распаўсюд інфармацыі пра Кальварыю. Па-другое, дамагчыся заліку яе ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Па-трэцяе, як мага хутчэй аднавіць капліцы ( магчыма зрабіць скульптуры сьвятых, комплексы « духоўны скарб»), каб пачаў дзейнічаць экскурсійны маршрут. Але таксама трэба прызначыць людзей, адказных за Кальварыю, бо маем прыклад: раней не было адказных за гэты аб’ект, і цяпер вельмі цяжка здабыць інфармацыю пра Кальварыю. Гэта першы этап аднаўленьня Кальварыі, які заканчваецца аднаўленьнем капліц. У другім асноўнае турызм, які складаецца з трох плыняў:
• экскурсійны маршрут
• пілігрымкі
• летнік для дзяцей, бо побач возера Рудакова і ёсьць пабудовы.
Першыя дзьве будуць даваць прыбытак, які будзе накіроўвацца на своечасовы рамонт крыжоў, капліц. Пілігрымка і летнік будуць ладзіцца пры падтрымцы касьцёльных уладаў. Летнік можна зрабіць па прынцыпу Parafiada ў Польшчы. Гэтыя два мерапрыемствы будуць прыцягваць да Кальварыі людзей. І Мядзельская Кальварыя ў нейкай ступені зьменіць іх жыцьцё , дапаможа адчуць сьвятасьць гэтага месца, як гэта адчувалі пілігрымы два стагодзьдзі таму.
Мы мусім і далей працягваць ахвяроўвацца Богу дзеля таго, каб нашыя гістарычныя мясьціны не былі забытыя зь цягам часу. Мы любім нашу гісторыю і паважаем яе. Мы будзем аднаўляць Кальварыю і спадзяёмся што ў хуткім часе яна стане не менш вядомым духоўным цэнтрам Беларусі, як, напрыклад, Будслаў, Гудагай і іншыя сьвятыні нашай краіны.
Руслан Шошын via "Наша Ніва"

Show comments (0) - Add comments to this article:

 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Моладзь зьбіраецца аднаўляць Мядзел... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6118516





Adverts
Advertisement
Weather forecast
   3 December 2008
   evening, 20:00:

   Temperature: 2..4°C
   Pressure: 738..740 mm
   Wind: east 3..6 m/s
   Humidity: 92..97%
   overcast, rain

   4 December 2008
   night, 2:00:

   Temperature: 3..5°C
   Pressure: 737..739 mm
   Wind: east 3..6 m/s
   Humidity: 91..96%
   overcast, rain

   4 December 2008
   morning, 8:00:

   Temperature: 3..5°C
   Pressure: 737..739 mm
   Wind: east 3..6 m/s
   Humidity: 90..95%
   cloudy, no precipitation

   4 December 2008
   afternoon, 14:00:

   Temperature: 3..5°C
   Pressure: 738..740 mm
   Wind: south-west 3..6 m/s
   Humidity: 85..90%
   cloudy, no precipitation

   info from Gismeteo.ru


Бясплатны хостынг

Internet Map