За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow На аздараўленне возера Нарач будзе выдаткавана 4 мільярды рублёў
На аздараўленне возера Нарач будзе выдаткавана 4 мільярды рублёў Версія для друку Адправіць на E-mail
24.01.2007 г.
Сёлета 4 мільярды рублёў (гэта менш за 1,5 мільёна еўра), згодна з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай, будуць выдаткаваны на экалагічнае аздараўленне возера Нарач.
Мерапрыемствы па добраўпарадкаванні беларускай здраўніцы вядуцца з 2005 года. Мяркуецца, што да 2008 года курорт стане сапраўды запатрабаваны турыстамі.
Да гэтага часу тут будуць створаны лепшыя ўмовы для адпачынку і аздараўлення. На абсталяванне Нарачанскіх экалагічных сцежак выдаткавана 65 мільёнаў рублёў.
Да новага сезону працягнецца добраўпарадкаванне і 17 турыстычных стаянак, дзе за пэўную плату можна расстаўляць намёты і адпачываць, не наносячы шкоды экалогіі. Летась такі шанец выкарысталі 11 тысяч турыстаў.
Таксама плануецца рэканструяваць 13 санаторыяў і Дамоў адпачынку. Не застанецца без увагі і пасёлак Нарач, паведамляе Першы канал.
Для параўнання: у беларускай суседцы Літве на развіццё вядомага курортнага рэгіёна Друскінінкая выдзяляюцца дзесяткі(!) мільёўнаў еўра штогод. То сродкі з розных крыніц, але ў асноўным інвестыцыі Еўрапейскага саюза. Беларусі пакуль далёка да такіх укладанняў у развіцця нацыянальных багаццяў...
Паводле ўласнай інфармацыі і звестак Еўрапейскага радыё для Беларусі

Меркаванняў (3) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Снова деньги в никуда... Лучше бы оборудование в РТМО обновили и закупили для школ района современные учебные пособия.

Напісаў(-ла) vovss, 01/25/2007 21:15

Зрэшты, аздараўленне возера - то выдатна. Галоўнае, каб гэтыя грошы былі правільна патрачаны, а не 'закапаны' неведама на што...

Напісаў(-ла) Адміністратар, 01/26/2007 09:12

вось на 'Форуме' кралі плітку .цэлымі машынамі вазілі сабе на дачы.заганялі будаўнічыя матэр'ялы.

Напісаў(-ла) арнольд, 01/31/2007 21:31
На аздараўленне возера Нарач будзе ...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6122144





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map