За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Атрыманы дазвол на выставу мастака А.Цыркунова
Атрыманы дазвол на выставу мастака А.Цыркунова Печать E-mail
08.11.2006 г.
Група грамадзян (9 чалавек) з Мядзела звярнулася з пісьмовай заявай у Мядзельскі райвыканкам і Аддзел культуры Мядзельскага райвыканкама аб атрыманні дазволу на размяшчэнне ў Музеі Народнай Славы мястэчка выставы твораў жывапісу вядомага беларускага мастака Алеся Цыркунова.
Трэба адзначыць, што Цыркуноў з 1989 года мае лецішча на Мядзельшчыне ў вёсцы Чэхі (побач з Кабыльнікам), дзе штогод жыве і працуе над сваімі творамі з красавіка да лістапада.
У кастрычніку 2006 года з Аддзела культуры атрыманы пісьмовы ліст наступнага зместу: "Аддзел культуры Мядзельскага райвыканкама паведамляе, што выставу мастака Алеся Цыркунова ДУ "Мядзельскі музей народнай славы" можа прыняць з 1 па 10 снежня 2006г. У сувязі з тым, што музей не мае выставачнай залы і выставачная плошча абмежавана, то просім для выставы прадставіць толькі творы. якія адлюстроўваюць Нарачанскія матывы (не больш 25 работ)."
Цікава, а чаму толькі 10 дзён адводзіцца на выставу?
Не лішне напэўна будзе ўзгадаць, што ў суседнім райцэнтры Паставы, у Доме рамёстваў "Стары млын", выстава Алеся Цыркунова "Светачы" паспяхова ладзіцца ад пачатку верасня, з дзён святкавання Беларускага пісьменства.

З 1 снежня да 10 снежня 2006 года ў Музеі Народнай Славы г.Мядзела, вул.Шаранговіча, д.1, будзе працаваць выстава жывапісу твораў сябра Беларускага Саюза мастакоў і творчай суполкі "Пагоня" Алеся Цыркунова. У экспазіцыі прадстаўлены творы датычныя і Мядзельшчыны: карціна "Мядзельскі замак", партрэты Максіма Танка і Уладзіміра Дубоўкі, партрэт мастака Альфрэда Ромера (аўтара замалёвак Касцёла ў вёсцы Нарач) і шмат іншых цікавых твораў. Вы маеце цудоўную магчымасць, бясплатна, наведаць выставу з 1 снежня да 10 снежня 2006 года штодня з 9 гадзін да 13 гадзін і з 14 гадзін да 18 гадзін. У панядзелак, на вялікі жаль, у Музеі выходны дзень.
Кантактныя тэлефоны: 1.Аргкамітэт па арганізацыі выставы: Вінаградаў Зміцер - 59-0-42 (хатні ў Мядзеле) і мабільны -8-0293-14-93-45; 2.Музей і Аддзел культуры ў Мядзеле: 55-1-12; 54-5-05; 55-5-44; 55-5-45.
Чакаем Вас!

Количество комментариев (1) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 14.03.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Удивительно... Но обязательно нужно будет сходить! :)

Написал Дмитрий,
Дата 11/18/2006 Время 21:55
Атрыманы дазвол на выставу мастака ... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6122092





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map