За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Дзяды
Дзяды Print E-mail
Thursday, 02 November 2006
Сёння, 2 лістапада, дзень, калі беларусы паміналі сваіх продкаў - Дзядоў.
Паміналі ўсіх, незалежна ад месца пахавання. Зазвычай у гэты дзень гатавалі святочную вячэру, якая складалася з няцотнай колькасці страў (не менш 5) у разліку, каб не пакрыўдзіць продкаў, гэта значыць на стол ставіліся стравы і для памершых: лічылася, што ў гэты вечар Дзяды заходзілі ў госці, частаваліся (а продкаў у нас моцна шанавалі). За сталом прынята было весці размову толькі пра дзядоў, іх жыццё, парады, мудрасць. Пачыналі размову пра самага старэйшага і вядомага продка, а сканчвалі пра нядаўна памерлага. Сама цікава, што гэты дзень не лічыўся жалобным, бо кожны разумеў, што смерць - непазбежнае і з гэтай прычыны не варта журыцца.
Галоўнае - ведаць і памятаць сваіх продкаў. А ганарыцца было і ёсць кім!
Да 1995 году 2 лістапада быў дзяржаўным святам у Беларусі. Пазней, узамен гэтага дня пачалі адзначаць 7 лістапада - Дзень бальшавіцкага перавароту. Як той казаў "кожнаму сваё".
Не забывайцеся на Дзядоў!

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Дзяды ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5908638





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map