За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Хто працягне гульню ў выбары?
Хто працягне гульню ў выбары? Печать E-mail
17.12.2006 г.
Рашэннем Мядзельскай раённай выбарчай камісіі зарэгістравана 33 кандыдаты ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на 30 выбарчых акруг. У 28 акругах па аднаму кандыдату. Ну сапраўды, выбару ніякага! Няўжо ж у раёне няма дастойных? А можа тут якая іншая прычына?
І толькі ў дзвюх акругах будзе так званая “барацьба” за мандат народнага абранніка.
Па Камуністычнай акрузе №7, што ў Мядзеле спаборнічаюць галоўны ўрач РТМА Русак Генадзь (жыве ў к.п.Нарач) і сябра партыі БНФ Вінаградаў Зміцер з Мядзела.
Па Крывіцкай акрузе №27, што ў г.п.Крывічы змагаюцца начальнік падаткавай інспекцыі раёна Будзько Іван (жыве ў вёсцы Нарач), дырэктар Крывіцкага рознічна-гандлёвага прадпрыемства Мехавіч Тамара з Крывічоў і крывіцкі прадпрымальнік Станкевіч Руслан (сын колішняга дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі Станкевіча Уладзіміра).
З усіх кандыдатаў толькі дзесьці 13 чалавек жывуць у акругах дзе вылучаны ў кандыдаты.
Партыйных кандыдатаў толькі два - сябра партыі БНФ і член КПБ.
Самы старэйшы кандыдат з 1942 года, а самы малодшы - 1977 года народзінаў. Ёсць 7 жанчын.
І што адметна, 31 кандыдыт - гэта кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна (сярод іх ёсць адзін калгасны вадзіцель). На вялікі жаль (у нашай роднай Беларусі) - гэта людзі, якія цалкам залежныя ад улады. Бо яны па руках і нагах павязаны сваімі службовымі пасадамі (і рознымі там кантрактамі) і г.д. А дэпутацтва – гэта напэўна проста шырма. А доказ гэтаму той факт, што людзі не ведаюць хто ёсць сёння дэпутат Мінскага абласнога Савета 24 склікання па Мядзельскай выбарчай акрузе, а таксама хто ёсць дэпутат Мядзельскага раённага Савета па Камуністычнай акрузе.

Количество комментариев (2) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 14.03.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Яшчэ не самы горшы варыянт...

Написал Яўген,
Дата 12/17/2006 Время 20:49

Мабыць і ёсць дастойны чалавек, але камусьці гэта ідзе на руку, што іх не шмат.

Написал Міхась,
Дата 12/27/2006 Время 09:57
Хто працягне гульню ў выбары? ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6119601





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map