|
Наш чалавек у "Нашай Ніве" :) |
|
|
|
04.12.2006 г. |
23 лістапада першая беларуская газета "Наша Ніва" адсвяткавала свой 100-гадовы юбілей. А 1 снежня новым рэдактарам газеты стаў Андрэй Скурко. На гэтай пасадзе ён змяніў Андрэя Дынько. Старое пакаленне, так бы мовіць, дае дарогу маладому.
Рэч у тым, што новы рэдактар "Нашай Нівы" паходзіць з Мядзельшчыны: нарадзіўся ў 1978 годзе ў мястэчку Крывічы. Скончыў філалагічны факультэт (славянскае аддзяленне) БДУ. Андрэй Скурко доўгі час быў намеснікам Дынько. 5 верасня 2006 году быў абраны віцэ-старшынём Беларускага ПЭН-цэнтру. Акрамя гэтага, Андрэй Скурко вядомы як музыкант, удзельнік гурта "Цмокі", бард. Жадаем поспехаў на гэтай надзвычай нялёгкай у сучасных варунках пасадзе! Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
|