За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow Law violation arrow Яраславу Лукасіку забаранілі ўезд у Беларусь на 5 гадоў
Яраславу Лукасіку забаранілі ўезд у Беларусь на 5 гадоў Print E-mail
Wednesday, 30 May 2007
Пераслед пастара з Мядзельшчыны Яраслава Лукасіка з боку беларускіх уладаў працягваецца. Сёння яго выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёна Мінска.
На Яраслава Лукасіка быў складзены пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага набажэнства ў Мінску. Яму пагражае штраф альбо дэпартацыя. Раней улады папярэдзілі Яраслава Лукасіка, што ён мусіць пакінуць тэрыторыю Беларусі цягам месяца.
Як стала вядома, яго аштрафавалі на адну базавую велічыню і загадалі да 7 чэрвеня пакінуць тэрыторыю Беларусі. Пастару таксама забаранілі на пяць гадоў уезд у Беларусь.

Пастар шкодзіць нацыянальнай бясьпецы

А 8 траўня міліцыя Мядзельскага раёну анулявала Яраславу Лукасіку дазвол на сталае пражываньне ў Беларусі. Яму загадалі да 7 чэрвеня пакінуць тэрыторыю краіны.
Улады лічаць, што дзейнасьць пастара Лукасіка “накіраваная на нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь у галіне міжканфэсійных дачыненьняў”. Яго таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў нелегальных сходах радыкальна настроеных палітызаваных груповак.
Сёньня размова Яраслава Лукасіка з начальнікам Цэнтральнай управы міліцыі адбывалася ў прысутнасьці консула Польшчы Міраслава Ягельскага.
За казаньне пропаведзі ў часе несанкцыянаванага набажэнства спадар Лукасік аштрафаваны на 31000 рублёў. Яму цягам 5 гадоў нельга ўяжджаць у Беларусь.
Яраслаў Лукасік так пракамэнтаваў рашэньне ўладаў:
“Гэта беззаконьне. Мая жонка і дзеці беларусы. І я добрую частку свайго жыцьця аддаў Беларусі. А мяне абвінавачваюць у нанясеньні шкоды нацыянальнай бясьпецы. Да мінулай нядзелі не было ніякага пратаколу пра маю рэлігійную дзейнасьць. А штраф далі па мінімуме. Як і ўсім — апошнім часам даюць мінімальныя пакараньні”.
А вось меркаваньне яго жонкі Натальлі:
“Некалі мы прынялі сьвядомае рашэньне быць у Беларусі. І мы не павінны пытацца ні ў каго дазволу — можна, ці не нам прапаведаваць. Ёсьць Бог, якому мы служым. І мы маем права расказваць людзям. Сьведчыць пра яго цуды й веліч. І тое, што цяпер адбываецца, гэта беззаконьне, супраць якога мы павінны пратэставаць”.
Натальля Лукасік ужо зьвярталася ў адміністрацыю прэзыдэнта і ў Міністэрства ўнутраных справаў з патрабаваньнем не высылаць мужа і не разьбіваць сям’ю. Але безвынікова.
Юрыст з царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін таксама лічыць, што штраф і высылка пастара Лукасіка зь Беларусі незаконныя.
У нядзелю а 18-й гадзіне ў царкве “Благодать”, што на вуліцы Гурскага ў Менску, адбудзецца агульнагарадзкая малітва вернікаў. Яны будуць маліцца за тое, каб улады перасталі арыштоўваць сьвятароў і забараняць рэлігійныя сходы.
http://www.narach.org/news/2007-05-27/pratestanty.html
http://www.narach.org/news/2007-05-25/lukasik.html
http://www.narach.org/news/2007-05-21/j.lukasik.html
http://www.narach.org/news/2007-05-17/bez-suda.html

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 11 October 2007 )
 
< Prev

comments

Беларусь - краіна 'верацярпімая, талерантная'. Хто б сумняваўся...

Posted by нетутэйшы, on 05/30/2007 at 16:52
Яраславу Лукасіку забаранілі ўезд у... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5317172





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map