|
Мы выбіраем, нас выбіраюць... |
|
|
|
Friday, 08 December 2006 |
|
У Мядзеле выбарчая кампанія ў мясцовыя Саветы ідзе адносна спакойна.
У выбарчыя камісіі падалі дакументы на рэгістрацыю вылучэнцы ад працоўных калектываў. Гэта, як звычайна, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна альбо вобласці. І як правіла, яны не жывуць у тых акругах куды вылучаюцца. Але ёсць і адзін незалежны прэтэндэнт, хаця і сябра партыі БНФ – Зміцер Вінаградаў з Мядзела, майстар УП “Маладзечанская пажарна-выратавальная справа”. Шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў ён намагаецца вылучыць сваю кандыдатуру ў Мядзельскі раённы Савет па Камуністычнай акрузе №7 і ў Мінскі абласны Савет па Мядзельскай акрузе №1. І дарэчы ён жыве і працуе ў сваіх акругах. Калі ж спадара З.Вінаградава зарэгіструюць, то яму давядзецца змагацца за дэпутацкі мандат у раён з галоўным урачом Мядзельшчыны Генадзем Русаком , а ў абласны Савет з кіраўніком упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таісай Данілевіч.
Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
|