|
Sunday, 18 February 2007 |
|
Паважаныя наведвальнікі!
Звяртаемся да ўсіх, хто хацеў бы дапамагчы нашаму праекту ў развіцці. Хто валодае англійскай мовай - патрэбная Ваша дапамога.
Ёсць багата цікавых матэрыялаў гістарычнага, краязнаўчага плану пра Мядзельшчыну, Нарачанскі край, людзей краю. Аналіз статыстыкі наведванняў рэсурса за апошні месяц паказаў, што вельмі шмат наведвальнікаў не з Беларусі і не з суседніх краін, а з далёкага замежжа: хтось можа проста шукае свае далёкія карані тут, на Мядзельшчыне, кагось проста зацікавіла Нарачанскае паазер'е... Таму мы мяркуем, што для папулярызацыі ведаў пра наш родны куток важна публікаваць інфармацыю не толькі на беларускай/рускай мовах, але і на англійскай. Самім на ўсё часу не стае...
Любая, нават самая мінімальная дапамога ў перакладах вітаецца! :)
Нават калі Вы не валодаеце англійскай мовай, а хочаце дапамагчы народнаму, мы спадзяемся, інтэрнэт-праекту Мядзельшчыны - то, калі ласка, пішыце, дасылайце любыя матэрыялы, што тычацца Мядзельшчыны: навіны, гістарычныя артыкулы, краязнаўчыя, успаміны старых людзей, проста меркаванні пра жыццё зямлі нашай, жыццё людзей.
Звяртайцеся на
This e-mail address is being protected from spam bots, you need JavaScript enabled to view it
(ці скарыстайцеся зваротнай сувяззю сайта http://www.narach.org/contact), тэлефануйце на (8029) 318-23-83 (Віталь). Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
|