|
Згарэў дзіцячы садок у Камарова |
|
|
|
Monday, 19 February 2007 |
|
Сёння каля 3 гадзін ночы ўзнік пажар у дзіцячым садку ў мястэчку Камарова (тое мястэчка, дзе месціцца Свірскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй). Будынак выгарыў датла, засталіся толькі сцены. Вядома, што абыйшлося без чалавечых ахвяраў (але загінулі колькі жывёлін, марская свінка ў тым ліку).
Прычыны пажару пакуль не вядомыя, але найверагодней інцыдэнт адбыўся па прычыне няспраўнасці электраправодкі ці наяўнасці расколіны ў коміне. Акрамя гэтага, вядома, што будынак не быў аснашчаны пажарнай сігналізацыяй - таму пажарныя разлікі прыбылі на месца занадта позна.
Застаецца толькі пашкадаваць Мядзельскіх пажарнікаў: у нашай краіне, у краіне татальнага безграшоўя, краіне, дзе не могуць нават абсталяваць усе навучальныя/дашкольныя ўстановы пажарнай сігналізацыяй - спішуць віну на тых, хто менш за ўсё вінаваты. Show comments (1) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
|