За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow КДБ пачало паляванне на людзей, што пабывалі за мяжой
КДБ пачало паляванне на людзей, што пабывалі за мяжой Версія для друку Адправіць на E-mail
30.12.2006 г.
Пад такім загалоўкам была змешчана інфармацыя на сайце прэс-службы АГП 27 снежня пра новыя допыты КДБ. Паведамленне датычыцца мядзельскіх дэмакратаў Андрэя Абалевіча і Андрэя Якушонка.
Па сцверджанні Андрэя Абалевіча, ён быў затрыманы ўвечары 23 снежня на мінскім чыгуначным вакзале супрацоўнікамі КДБ нібыта для праверкі дакументаў. У той дзень Андрэй вяртаўся з Польшчы, дзе "працаваў два месяцы ў межах падтрымкі рэпрэсіраваных беларусаў".
Днём раней, у мядзельскі аддзел КДБ быў выкліканы Андрэй Якушонак. Мэтай таго допыту стала "высвятленне абставінаў двухмесячнай стажыроўкі Андрэя Якушонка ў адным з чэшскіх універсітэтаў". Ад супрацоўнікаў КДБ стала вядома, што з нядаўняга часу нібыта існуе негалосная інструкцыя выклікаць на допыты ўсіх, хто пабываў за мяжой цягам апошніх месяцаў.
Мо то больш падобна да параноі? Але ж варта адзначыць, што КДБ не пачало, а даўна ўжо працягвае паляванне на ўсіх, хто паспеў як-кольвек засведчыць сваю грамадска-палітычную пазіцыю, што ідзе ў разрэз з існуючым ладам у Беларусі.
Магчыма падрабязнасці гэтых здарэнняў паведамім крыху пазней. Але пакуль з Андрэем Абалевічам (ён ужо зноў за мяжой) і Андрэем Якушонкам скантактавацца не ўдалося.

Меркаванняў (2) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Сцверджанне пра тое, што ёсць 'негалосная інструкцыя выклікаць на допыты ўсіх, хто пабываў за мяжой цягам апошніх месяцаў' - дакладна параноя. Хіба толькі 'заядлых оппов'?

Напісаў(-ла) Яўген, 01/05/2007 20:47

KGB vam zhopa!

Напісаў(-ла) ernesto che gevara, 01/20/2007 14:02
КДБ пачало паляванне на людзей, што...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6118553





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map