За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow "Наша Ніва"
"Наша Ніва" Версія для друку Адправіць на E-mail
17.02.2007 г.
Сёння 17 лютага ў горадзе Маладзечна адбылася сустрэча з рэдактарамі першай беларускай газеты "Наша Ніва" (ужо 101 год пайшоў :), Андрэем Скурко (галоўны рэдактар, родам з мястэчка Крывічы) і Андрэем Дынько (шэф-рэдактар). Таксама на сустрэчу прыехаў Валерый Булгакаў, рэдактар часопіса "ARCHE". На сустрэчы прысутнічалі як чытачы з Маладзечна, так і з суседніх раёнаў, з Мядзела ў тым ліку.
Нашаніўцы распавялі пра жыццё газеты, пра падрыхтоўку матэрыялаў, адказалі на пытанні. Варта адзначыць, што Андрэй Дынько ды Андрэй Скурко надзвычай аптымістычна распавядалі пра жыццё газеты, увогуле пра стан рэчаў у Беларусі. І гэта не може не радаваць: насамрэч, ніхто з нашаніўцаў яшчэ год назад не мог смела казаць пра тое, што "Наша Ніва" выжыве. Улада загнала найстарэйшую беларускую газету краіны ў надзвычай складанае становішча: "Наша Ніва" вось ужо больш чым год як выкінута з падпісных каталогаў, яе забаронена прадаваць у шапіках "Белсаюздруку". У дадзены момант яна існуе толькі за кошт ахвяраванняў чытачоў. І нават развіваецца, расце. Хоць рэжым усяляк спрабуе замінаць выхаду газеты - толькі за мінулы год рэдакцыі прыходзілася разоў шэсць мяняць офіс, кожным разам арэндадаўцы разрывалі дамовы пад ціскам "адпаведных служб". Улада адкрыта баіцца зачыніць газету, таму і шукае розныя абыходныя шляхі. Бо надзвычай вялікі сорам будзе для тых чыноўнікаў, што зачыняць найстарэйшую беларускую газету, газету, з якой пачынаўся творчы шлях кітоў беларускай літаратуры - Янкі Купалы, Якуба Коласа...
Нам застаецца пажадаць "Нашай Ніве" не губляць аптымізму - тады ўсё атрымаецца. Дзякуй Вам за Вашую працу!

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
"Наша Ніва"

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5908031





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map